Ігар Іванавіч Марковіч

беларускі дзяржаўны дзеяч
(Пасля перасылкі з Ігар Марковіч)

Ігар Іванавіч Марковіч (нар. 1960, в. Ніжняе Хаміно, Верхнядзвінскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Ігар Іванавіч Марковіч
Сцяг Старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта
сакавік 2007 — 26 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Іосіф Мікалаевіч Палачанін
Пераемнік Васіль Мікалаевіч Шылаў
Сцяг Старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта
з 26 снежня 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Мікалай Мікалаевіч Шаўчук
Нараджэнне 1960[1]
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ніжняе Хаміно Верхнядзвінскага раёна. Мае сястру, яна працуе настаўніцай рускай мовы. У дзяцінстве сярод захапленняў былі ровары і матацыклы[2].

У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі». У 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[3].

Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1982 годзе ў саўгасе «Дрысенскі» Верхнядзвінскага раёна, дзе працаваў інжынерам-механікам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і арганізацыі пажарнай аховы, загадчыкам майстэрняў, галоўным інжынерам. З 1987 па 1990 год — інструктар сельскагаспадарчага аддзела, затым інструктар арганізацыйнага аддзела Верхнядзвінскага райкама КПБ Віцебскай вобласці. У 1990 годзе ўзначаліў Верхнядзвінскае КУП па вытворча-тэхнічным абслугоўванні раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, з 2003 года — гендырэктар ААТ «Верхнядзвінскі райаграсэрвіс»[3].

У сакавіку 2007 года прызначаны старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама[3]. Свой стыль кіраўніцтва называе «дэмакратычным»[2].

26 снежня 2019 года прызначаны старшынёй Полацкага райвыканкама. Пасада кіраўніка Полацкага раёна стала вакантнай пасля таго, як былы старшыня Мікалай Шаўчук стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў[2].

Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[4].

Сям’я

правіць

Мае дваіх сыноў. Адзін з іх жыве ў Наваполацку, працуе юрыстам[2].

Зноскі

  1. а б в г http://www.pvestnik.by/?p=60679
  2. а б в г Пяць фактаў пра пяцярых новых старшыняў райвыканкамаў
  3. а б в В должности председателя Полоцкого райисполкома утвердили Игоря Марковича 31.12.2019(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2020. Праверана 22 студзеня 2020.
  4. Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия (10 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2022. Праверана 18 лістапада 2020.

Спасылкі

правіць