Ігар Паўлавіч Кахно

вучоны ў галіне літаратуразнаўства

Ігар Паўлавіч Кахно́[1] (30 ліпеня 1930, Гомель — 19 красавіка 1988, Мінск) — літаратуразнавец і літаратурны крытык, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1983).

Ігар Паўлавіч Кахно
Дата нараджэння 30 ліпеня 1930(1930-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1988(1988-04-19) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці крытык
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы Сакратарыят Саюза пісьменнікаў СССР, Карэльская дзяржаўная педагагічная акадэмія, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1982)
Навуковае званне
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Гомелі ў сям’і настаўніка. Скончыў сярэднюю школу ў горадзе Навазыбкаў Бранскай вобласці, у 1952 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута. У 1955—1956 гг. працаваў рэдактарам у Сакратарыяце Саюза пісьменнікаў СССР, у 1956—1966 гг. на пасадах старэйшага выкладчыка, дацэнта ў Карэльскім педагагічным інстытуце ў Петразаводску. З 1968 года І. П. Кахно ў Беларускім дзяржаўным універсітэце — дацэнт кафедры рускай савецкай літаратуры, загадчык кафедры з 1979 па 1987 год. У 1979 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики» у Інстытуце рускай літаратуры (Пушкінскі Дом)[2]. У 1972—1974 гг. праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэтах Парыжа і Тура ў Францыі.

Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць

Займаўся літаратурай, крытыкай, публіцыстыкай, актыўна друкаваўся ў часопісах «Новый мир», «Вопросы литературы», «Север», «Литература в школе», «Русская литература»[2]. Даследаваў класічную рускую і савецкую паэзію, гісторыю і тэорыю літаратуры. Чытаў лекцыі ў Польшчы, Балгарыі. Кіраваў метадычным аб’яднаннем выкладчыкаў рускай і замежнай літаратуры вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ»[2]. Кіраваў падрыхтоўкай кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.

Аўтар каля 100[2] навуковых прац, у тым ліку па творчасці А. В. Луначарскага, А. Т. Твардоўскага, Д. А. Фурманава. Сярод апублікаванага:

  • Творчество А. Твардовского (1925—1940). — М., 1955.;
  • Черты портрета : Страницы жизни и деятельности А. В. Луначарского. — Мн., 1972.;
  • Ради жизни на земле. А. Твардовский. «Тёркин на том свете» // На рубеже. — 1961. — № 6.;
  • А. В. Луначарский и формирование марксистской литературной критики. — Мн., 1979.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.