Ігар Уладзіміравіч Халадкоў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ігар Халадкоў)

Ігар Халадкоў (нар. 19 красавіка 1991) — беларускі футбаліст, нападнік.

Футбол
Ігар Халадкоў
Поўнае імя Ігар Уладзіміравіч Халадкоў
Нарадзіўся 19 красавіка 1991(1991-04-19)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2011 Беларусь Віцебск 17 (4)
2012—2013 Беларусь Полацк 38 (10)
2013—2014 Беларусь Віцебск 15 (1)
2014   Беларусь Віцебск-2 9 (2)
2014—2016 Беларусь Слонім 61 (8)
2017 Беларусь Смаргонь 13 (0)
2017—2018 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 40 (2)
2019 Беларусь Слонім-2017 10 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера правіць

З 2007 года пачаў выступаў за дубль «Віцебска», у 2009 годзе стаў таксама гуляць за асноўную каманду. Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 перайшоў у «Полацк», дзе стаў асноўным нападнікам. Улетку 2013 года з-за фінансавых праблем полацкага клуба разам з большасцю іншых ігракоў пакінуў каманду і вярнуўся ў «Віцебск». У першай палове 2014 года, страціўшы месца ў асноўнай камандзе, выступаў за фарм-клуб «Віцебск-2», а ўлетку перайшоў у «Слонім», дзе на працягу двух з паловай гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У пачатку 2017 года накіраваўся на прагляд у «Смаргонь», і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам. У ліпені таго ж года пакінуў каманду і далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных нападнікаў. Застаўся ў камандзе і пасля яе вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017. У канцы 2018 года пакінуў наваполацкі клуб.

У чэрвені 2019 года падпісаў кантракт са «Слонімам-2017»[2], аднак ужо ў кастрычніку таго ж года датэрмінова пакінуў каманду[3].

У студзені 2020 года быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[4]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 1 года выпраўленчых работ[5].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2009 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Віцебск   6 0
2008 дубль Віцебск   22 4
2009 Д1 Віцебск   6 1
2010 Д1 Віцебск   11 3
2012 Д2 Полацк   24 9
2013 (1) Д2 Полацк   14 1
2013 (2) Д2 Віцебск   15 1
2014 (1) Д3 Віцебск-2   9 2
2014 (2) Д2 Слонім   13 2
2015 Д2 Слонім   27 2
2016 Д2 Слонім   21 4
2017 (1) Д2 Смаргонь   13 0
2017 (2) Д1 Нафтан   14 1
2018 Д2 Нафтан   26 1
2019 (2) Д2 Слонім-2017   10 1

Крыніцы правіць

  1. Igor Kholodkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Холодков подписал контракт со "Слонимом-2017" (руск.). football.by (11 чэрвеня 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  3. "Слоним-2017" решил расстаться с Холодковым и Жуковым (руск.). football.by (9 кастрычніка 2019). Праверана 17 красавіка 2024.
  4. Футбол. "Дело о договорняках". Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2021.
  5. Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.