Ігнат Блажэй Лапацінскі

Ігнат Блажэй Станіслаў Лапацінскі (польск.: Ignacy Błażej Stanisław Łopaciński; 2 лютага 1722, Лапаціна, Мсціслаўскае ваяводства — 16 снежня 1776) — пісьменнік, ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Ігнат Блажэй Лапацінскі
мерк. Ihnaci Łapacinski. Ігнаці Лапацінскі (1769).jpg
POL COA Lubicz.svg
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
пісар скарбовы літоўскі
суддзя гродскі браслаўскі[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
Нараджэнне 2 лютага 1722(1722-02-02)
Смерць 16 снежня 1776(1776-12-16) (54 гады)
Месца пахавання
Род Лапацінскія
Бацька Лявон Лапацінскі[d]
Маці Рэгіна са Свянціцкіх[d]
Жонка Юдыта з Прозараў[d]
Дзеці Юзаф Лапацінскі[d], Ганна Яўгенія з Лапацінскіх[d], Матэвуш Яўстах Лапацінскі[d], Кацярына з Лапацінскіх[d], Марцін Тадэвуш Лапацінскі[d], Тадэвуш Лапацінскі[d] і Мікалай Лапацінскі[d]
Дзейнасць пісьменнік

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду Лапацінскіх герба «Любіч». Сын Лявона Лапацінскага і Рэгіны са Свянціцкіх. Меў братоў Яна Дамініка, біскупа жамойцкага, і Мікалая Тадэвуша, ваяводу берасцейскага.

Вучыўся ў Мсціславе, Каралеўцы, Вільні, Варшаве.

Суддзя гродскі браслаўскі (1753), пісар скарбовы літоўскі (1761). Выбіраўся паслом на сеймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Памёр у Вільні на шляху да сойма 1776 года, пахаваны ў касцёле Святога Якуба.

Сям’яПравіць

У 1752 годзе ажаніўся з Юдытай з Прозараў, дачкой войскага ковенскага Станіслава Прозара і Ружы з Сіруцяў. Заснавальнік пісарскай лініі Лапацінскіх з сядзібай у Ёдах.

ТворчасцьПравіць

Аўтар сатырычнай камедыі на палітычныя тэмы «Перакіньчык» (распаўсюджвалася ў рукапісах), рэлігійных твораў, мемуараў; пераклаў з лацінскай на польскую мову трагедыі езуіта А. Кляуса (Вільня, 1751).

Зноскі

ЛітаратураПравіць