Ізбішча (Блонскі сельсавет)

вёска ў Блонскім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі

Ізбі́шча[1] (трансліт.: Izbišča, руск.: Избище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 11 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 56 км ад Мінска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Вёска
Ізбішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 17 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244808024
Ізбішча на карце Беларусі ±
Ізбішча (Блонскі сельсавет) (Беларусь)
Ізбішча (Блонскі сельсавет)
Ізбішча (Блонскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Ізбішча (Блонскі сельсавет)

Гісторыя правіць

У канцы XVIII стагоддзя ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць. У 1870 годзе ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У 1913 годзе адкрыта народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе ў працоўнай школе вучыліся 34 хлопчыкі і дзяўчынкі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

Пасля ў Турынскім сельсавеце. У 1960 годзе пасёлак. З 2017 года ў Блонскім сельсавеце[2].

Насельніцтва правіць

  • 1870 год — 18 жыхароў мужчынскага полу
  • 1897 год — 11 двароў, 85 жыхароў
  • 1909 год — 24 двары, 273 жыхары
  • 1960 год — 74 жыхары
  • 2002 год — 19 двароў, 38 жыхароў
  • 2007 год — 8 жыхароў
  • 2010 год — 11 жыхароў

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Збі́шча
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 8 сентября 2017 г. № 226 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области

Літаратура правіць

  • Ізбішча // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 146. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць