Ізяслаў Мсціславіч

(Пасля перасылкі з Ізяслаў Мсціслававіч)

Ізяслаў Мсціславіч, у хрышчэнні Панцеляймон (1097 — 18 лістапада 1154) — князь курскі (1127—1130), полацкі (1130—1132), пераяслаўльскі (1132), менскі, тураўскі і пінскі (1132—1134), валынскі (1135—1146), вялікі князь кіеўскі (1146—1154). Бацька кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча, дзед першага галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча. Заснавальнік валынскай дынастыі Ізяславічаў.

Ізяслаў Мсціславіч
Ізяслаў Мсціславіч на фрэсцы ў маскоўскім Новаспаскім манастыры, 1680-я гады.
Ізяслаў Мсціславіч на фрэсцы ў маскоўскім Новаспаскім манастыры, 1680-я гады.
князь полацкі
1130 — 1132
Папярэднік Давыд Усяславіч
Пераемнік Святаполк Мсціславіч
князь курскі
1127 — 1130
князь пераяслаўскі
1132 — 1133
Папярэднік Юрый Далгарукі
Пераемнік Вячаслаў Уладзіміравіч
1142 — 1146
Папярэднік Вячаслаў Уладзіміравіч
Пераемнік Мсціслаў Ізяслававіч
князь валынскі
1135 — 1142
Папярэднік Андрэй Уладзіміравіч
Пераемнік Святаслаў Усеваладавіч
1146 — 1151
Папярэднік Святаслаў Усеваладавіч
Пераемнік Святаполк Мсціславіч
Вялікі князь кіеўскі
1146 — 1149
Папярэднік Ігар Ольгавіч
Пераемнік Юрый Далгарукі
1151 — 1154
Папярэднік Юрый Далгарукі
Пераемнік Расціслаў Мсціславіч
Нараджэнне 1097
Смерць 13 лістапада 1154[1][2][…]
Род Манамахавічы[d]
Бацька Мсціслаў Уладзіміравіч
Маці Хрысціна Інгесдотэр
Жонка Агнеса фон Штаўфен[d] і Bagrationi, daughter of Demetrius I of Georgia[d]
Дзеці Мсціслаў Ізяславіч, Яраслаў Ізяславіч[d], Еўдакія Ізяслаўна[d], Яраполк Ізяславіч[d] і Ізяслаўна Рагвалодава[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча, унук Уладзіміра Манамаха. У 1128 годзе як курскі князь браў удзел у вялікім паходзе на Полацкую зямлю. Падчас паходу заняў Лагойск, каля якога яму здаўся князь Брачыслаў, узяўшы лагажан і Брачыслава, Ізяслаў пайшоў да Ізяслаўля, дзе злучыўся з іншымі ўдзельнікамі пахода. Пасля высылкі ў 1129 годзе полацкіх князёў у Візантыю атрымаў у княжанне Полацк. У 1132 годзе пераведзены ў Пераяслаўль, потым у Менск, атрымаўшы да яго Тураў і Пінск. У 1134 годзе паехаў у Ноўгарад і быў пераведзены на княжанне ва Уладзімір-Валынскі. У 1146 годзе стаў вялікім кіеўскім князем, жорстка расправіўся са сваім дзядзькам тураўскім князем Вячаславам Уладзіміравічам, які раней захапіў у яго шэраг гарадоў.

Зноскі

  1. Isjaslaw II. Mstislawitsch // http://www.deutsche-biographie.de/pnd143222872.html Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Izyaslav II, Grand Prince of Kiev // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетияКиев: 1896. — С. 84. — 260 с.

Літаратура правіць

  • Ізяслаў Мсціславіч // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.