Вячаслаў Уладзіміравіч
Вячаслаў Уладзіміравіч (каля 1083 — снежань 1154) — шосты сын Уладзіміра Манамаха і Гіты Уэсекскай. Князь смаленскі (1113—1127), князь тураўскі (1127—1132, 1134—1142 і 1143—1146), князь пераяслаўскі (1132—1134, 1142—1143), вялікі князь кіеўскі (з 22 лютага па 4 сакавіка 1139, у ліпені 1150 і з красавіка 1151 па 1154)[1].
Вячаслаў Уладзіміравіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Расціслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Усеваладавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Усеваладавіч | ||||||
Пераемнік | Яраполк Ізяславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Далгарукі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Уладзіміравіч Добры | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Уладзіміравіч Добры | ||||||
Пераемнік | Ізяслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яраполк Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Усевалад Ольгавіч | ||||||
Нараджэнне | 1083 | ||||||
Смерць |
1154 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Манамахавічы | ||||||
Бацька | Уладзімір Манамах | ||||||
Маці | Гіта Уэсекская | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ранняя біяграфія
правіцьУ 1097 годзе ўдзельнічаў са старэйшым братам Мсціславам у бітве на Калокшы .
Вячаслаў Уладзіміравіч быў пасаджаны бацькам у Смаленску з пераходам самога Уладзіміра на кіеўскае княжанне, а Святаслава Уладзіміравіча ў Пераяслаў (1113).
У 1116 у час паходу на мінскага князя Глеба Усяславіча ваяваў Оршу і Копысь[1].
У 1127 годзе Вячаслаў ўжо згадваецца як тураўскі князь, а сын яго старэйшага брата Мсціслава Расціслаў як смаленскі. Тураўская воласць перайшла пад кантроль Манамахавічаў прыкладна ў той жа час, што і валынская, з якой быў выгнаны Яраслаў Святаполчыч у 1118 годзе, хоць існуюць версіі аб княжанні яго братоў Брачыслава і Ізяслава ў Тураве ў 1110—1123 гадах.
У 1132 Яраполк пасля няўдачы перадаць Пераяслаў Мсціславічам перадаў яго Вячаславу, а Тураў разам з Мінскам, адзіным пакінутым пад кантролем Манамахавічаў з Полацкага княства — Ізяславу Мсціславічу. Але ў Пераяслаўле Вячаслава, па ўсёй верагоднасці, цяжарыла суседства з полаўцамі, і ў 1134 Вячаслаў самавольна вярнуўся ў Тураў, выгнаўшы адтуль пляменніка, які з гэтага моманту пачаў барацьбу з дзядзькамі, у тым ліку з дапамогай Ольгавічаў[1].
Княжанне ў Кіеўскай зямлі
правіцьСа смерцю старэйшага брата Яраполка (18 лютага 1139) да Вячаслава перайшло старшынство ў родзе Манамахавічаў. У лютым 1139 годзе Вячаслаў у першы раз па спадчыне сеў на кіеўскім стальцы[1], але ўжо ў сакавіку быў сагнаны чарнігаўскім князем Усеваладам Ольгавічам.
У 1142 годзе, пасля смерці Андрэя Уладзіміравіча, Усевалад аддаў Вячаславу Пераяслаўскае княства (адначасова адправіў свайго сына Святаслава ў Тураў), што выклікала выбух абурэння Давыдавічаў і малодшых Ольгавічаў. Яны двойчы падступалі да Пераяслаўля, але былі адбіты з дапамогай Ізяслава Мсціславіча і кіяўлян. У студзені 1143 года стальцы былі канчаткова размеркаваны: Вячаслаў вярнуўся ў Тураў, Ізяслаў Мсціславіч перайшоў у Пераяслаў, а на Валыні сеў Святаслаў Усеваладавіч.
У 1146 годзе, пасля смерці Усевалада, Вячаслаў зноў спрабаваў актыўна ўмешвацца ў палітыку, у прыватнасці узвёў на сталец ва Уладзіміры-Валынскім свайго пляменніка Уладзіміра Андрэевіча . Аднак новы вялікі князь Ізяслаў Мсціславіч тут жа забраў сабе і Валынь і Тураў, аддаўшы Вячаславу нязначны гарадок Перасопніцу на Валыні. У 1149 годзе Юрый Далгарукі разбіў Ізяслава і выгнаў яго з Кіева; цяпер Ізяслаў вырашыў узвесці на кіеўскі сталец Вячаслава і правіць ад яго імя, але калі ён запрасіў Вячаслава на сталец (з пагрозай у адваротным выпадку выпаліць Тураўскую воласць), Вячаслаў палічыў за лепшае аб’яднацца з малодшым братам Юрыем, разам яны ўзялі перамогу над пляменнікам. Юрый нават хацеў саступіць Кіеў Вячаславу, але баяры адгаварылі яго. «Брату твайму не ўтрымаць Кіева, — казалі яны, — не дастанецца ён ні табе, ні яму». Тады Юрый сам стаў вялікім князем, а Вячаслава пасадзіў у маленькім, але стратэгічна важным Вышгарадзе пад самым Кіевам.
Калі ў 1150 года Ізяслаў, выступіў з Валыні і выгнаў Юрыя, Вячаслаў заехаў у Кіеў, але пасля перамоваў з пляменнікам ізноў пакінуў горад. Напярэдадні новага паходу Юрыя на Кіеў Ізяслаў прысягнуў Вячаславу як бацьку, гэта значыць старэйшаму суправіцелю, і Вячаслаў нават адпусціў сваю дружыну[1] з Ізяславам, ваяваць супраць Юрыя і Уладзіміркі, князя галіцкага. У 1151 годзе Ізяслаў атрымаў канчатковую перамогу і заклікаў Вячаслава на сталец (красавік 1151). Яны разам уладарылі ў згодзе да смерці Ізяслава (13 лістапада 1154). Пасля гэтага сталец паспрабаваў заняць Ізяслаў Давыдавіч, князь чарнігаўскі, але Вячаслаў не пусціў яго і заклікаў у Кіеў іншага свайго пляменніка — Расціслава Мсціславіча, князя смаленскага, які таксама прызнаў яго старэйшым суправіцелем[1]. Аднак ужо ў снежні 1154 года памёр і сам Вячаслаў. Расціслаў пасля яго смерці не ўтрымаў Кіева: на Кіеў рушыў Юрый Далгарукі, Расціслаў з’ехаў абараняць ад яго Смаленск. Кіеў часова (да прыходу Юрыя) заняў Ізяслаў Давыдавіч.
Продкі
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Ипатьевская летопись (руск.)