Ілья Сяргеевіч Васілевіч
Ілья Васілевіч (нар. 14 красавіка 2000, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Ілья Сяргеевіч Васілевіч | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 красавіка 2000[1] (22 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 179 см | ||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 9 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
Пачынаў займацца футболам у родных Івацэвічах, ва ўзросце 12 гадоў паступіў у пастаўскую акадэмію ПМЦ, пасля далучыўся да мінскай футбольнай школы «Фартуна». Вучыўся ў Акадэміі АБФФ, а ў другой палове 2017 года выступаў у Першай лізе за «Баранавічы». У студзені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з данецкім «Шахцёрам», які пачаў дзейнічаць з красавіка[2]. Выступаў за моладзевую каманду «Шахцёра», да асноўнага складу не прыцягваўся.
У жніўні 2019 года, пакінуўшы «Шахцёр», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[3]. У другой палове 2019 года выступаў за дубль барысаўчан, а да сезона 2020 рыхтаваўся разам з асноўнай камандай. У сакавіку 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[4], дзе пераважна выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся таксама да дубля. З верасня 2020 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў мазырскі клуб.
У красавіку 2021 года быў заяўлены за БАТЭ і стаў гуляць за дубль.
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2016—2017 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2017 і кастрычніку 2018 гадоў гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Еўропы.
26 лютага 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Кіпра (1:0).
ДасягненніПравіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 (2) | Д2 | Баранавічы | 9 | 1 | |
2019 (2) | дубль | БАТЭ | 14 | 6 | |
2020 | Д1 | Славія | 10 | 0 |
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)