Іна Міхайлаўна Чурыкава
Іна Міхайлаўна Чурыкава (руск.: И́нна Миха́йловна Чу́рикова; 5 кастрычніка 1943, Белябей, Башкірская АССР, СССР — 14 студзеня 2023, Масква, Расія) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно; народная артыстка СССР (1991), лаўрэат двух Дзяржаўных прэмій Расіі (1987, 1996). Уладальніца «Срэбнага мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю (1984) у катэгорыі «Найлепшая жаночая роля» за фільм «Ваенна-палявы раман». Была замужам за Глебам Панфілавым.
Іна Міхайлаўна Чурыкава | |
---|---|
руск.: Инна Чурикова | |
![]() | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1943[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 студзеня 2023[2][3][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Глеб Анатолевіч Панфілаў |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса, сцэнарыст, актрыса |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0161500 |
lenkom.ru/actors/profile… | |
![]() |
Найбольш вядомыя ролі ў кіно і на тэлебачанні: «Марозка», «У агні броду няма», «Пачатак», «Той самы Мюнхгаўзен», «Васа», «Ваенна-палявы раман», «Рабро Адама», «Ідыёт» і «У крузе першым».
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Умерла Инна Чурикова // РИА Новости — Россия сегодня, 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ Умерла Инна Чурикова // Интерфакс — 2023. Праверана 14 студзеня 2023.
- ↑ Сидорова Е. Названа предварительная причина смерти Инны Чуриковой // Российская газета — Россия: 2023. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 14 студзеня 2023.