Іна Сяргееўна Гусева

Іна Сяргееўна Гу́сева (нар. 12 лютага 1930, г. Фергана, Узбекістан) — беларускі вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Доктар біялагічных навук (1982), прафесар (1983)[1].

Іна Сяргееўна Гусева
Дата нараджэння 12 лютага 1930(1930-02-12) (94 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці антраполаг, генетык
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біялогія правіць

Скончыла ў 1951 годзе Ферганскі настаўніцкі інстытут, у 1959 годзе Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт у Ташкенце. У 1973—1987 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. Навуковыя працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі[1].

Творы правіць

  • Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;
  • Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А. І. Мікулічам);
  • Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (разам з А. І. Мікулічам).

Зноскі

  1. а б Гусева Іна Сяргееўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць