Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
(Пасля перасылкі з Інстытут батанікі НАНБ)
Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі з’явіўся у 1963 годзе ў выніку рэарганізацыі Інстытута біялогіі АН БССР і першапачаткова меў назву Інстытут эксперыментальнай батанікі і мікрабіялогіі АН БССР. У 1966 годзе са складу Інстытута выдзяляецца ў самастойную ўстанову Аддзел мікрабіялогіі. У 1972 г. у Інстытут эксперыментальнай батанікі АН БССР у складзе трох лабараторый ўваходзіць Аддзел фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР, і ўстанове надаецца імя В. Ф. Купрэвіча. Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі находзіцца ў складзе Аддзялення біялагічных навук ад моманту свайго заснавання.
Асноўныя напрамкі даследаванняў
правіць- біялагічныя асновы ўзнаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы расліннага свету Беларусі
- фізіёлага-біяхімічныя асновы павышэння прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін
- радыеэкалогія раслін
Навуковыя школы
правіць- фларыстыка-батанічная — М. П. Тамін, В. І. Парфёнаў
- геабатанікі і лясной тыпалогіі — І. Д. Юркевіч, Д. С. Голад
- міколагаў і фітапатолагаў — В. Ф. Купрэвіч, М. А. Дарожкін
- фізіялогіі хворай расліны — В. Ф. Купрэвіч, З. Я. Сярова
- экзагеннай рэгуляцыі росту, развіцця і ўстойлівасці раслін — С. М. Маштакоў, М. А. Ламан
- экалогіі і ўстойлівасці раслінных згуртаванняў і маніторынгу расліннага свету — А. В. Пугачэўскі
Дырэктары Інстытута ў розныя гады
правіць- Іван Данілавіч Юркевіч — 1963—1967
- Міхаіл Мікалаевіч Ганчарык — 1967—1972
- Віктар Іванавіч Парфёнаў — 1972—2000
- Мікалай Апанасавіч Ламан — 2000—2010
- Аляксандр Віктаравіч Пугачэўскі — 2011—2022
- Дзмітрый Генадзевіч Грумо — з 2022[1]
Узнагароды
правіць- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981)
- Дзяржаўныя прэміі БССР 1972 і 1976 гг.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Национальная академия наук Беларуси: 1929—1999 / Под науч. ред. Н. А. Борисевича, А. П. Войтовича. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — С. 196—198. — ISBN 985080278-2