Ёсеф Наўраціль
(Пасля перасылкі з Іозеф Навраціль)
Ё́сеф Ма́цей На́ўраціль (чэшск.: Josef Matěj Navrátil; 17 лютага 1798, Слані каля г. Кладна, Чэхія — 21 красавіка 1865, Прага, Чэхія) — чэшскі жывапісец; прадстаўнік рамантызму.
Ёсеф Наўраціль | |
---|---|
чэшск.: Josef Matěj Navrátil | |
Імя пры нараджэнні | Josef Matěj Navrátil |
Дата нараджэння | 17 лютага 1798 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1865 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Antonín Navrátil[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, настаўнік |
Жанр | пейзаж, нацюрморт, бытавы жанр |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў 1819—1823 гадах у Пражскай акадэміі мастацтваў. Аўтар манументальных размалёвак у замках ў Лібехаве (1838—1843), Кленаве (1840), Ірнях (1845—1847, 1857), Плоскавіцах (1853—1854), будынках Новай мукамольні (1847—1850) і доме Ваўры (1847) у Празе.
Пісаў невялікія па памерах пейзажы, нацюрморты, карціны бытавога жанру, якія вызначаюцца свабоднай лепкай формы і сакавітым каларытам: серыя «Паляванне на ліса», «Вадаспад у вёсцы», «Маці з дзіцем», «Малочніца на вуліцы», «Сцэна ў стылі ракако», «Танцоўшчыцы», «Селядцы на талерцы» і інш.
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Navratil, Joseph // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 20. — S. 107.
- ↑ BillionGraves — 2011.
Літаратура правіць
- Навраціль Іозеф. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёсеф Наўраціль
- Ёсеф Наўраціль у Нямецкай нацыянальнай бібліятэцы