Іосіф Іванавіч Саладкоў
Іосіф Іванавіч Саладко́ў[1] (12 ліпеня 1906, вёска Падбелле, Магілёўскі павет, цяпер Магілёўскі раён — 18 кастрычніка 1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1959), прафесар (1962).
Іосіф Іванавіч Саладкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1996 (90 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1933 годзе скончыў Камуністычны інстытут журналістыкі ў Мінску, у 1950 — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б). У 1938—1941 гадах выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1946 года рэдактар часопіса «Бальшавік Беларусі». У 1950—1963 гг. працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, рэдактарам часопіса «Камуніст Беларусі», у Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР, 3 1964 года выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар прац «Сацыльна-эканамічнае становішча Беларусі да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай Рэвалюцыі (канец XIX — пачатак XX ст.)», «Бальшавікі Беларусі ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення Вялікай Кастрычніцкай Рэвалюцыі (сакавік 1917 — люты 1918)», якія выдадзеныя ў 1957 годзе.
Узнагароды
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Саладкоў Іосіф Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 97. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Іосіф Іванавіч Саладкоў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях» // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Архівавана 10 чэрвеня 2021. (руск.)
- Саладков Иосиф Иванович // Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 10 чэрвеня 2021. (руск.)