Ірына Міхайлаўна Котава
Ірына Міхайлаўна Котава (17 лістапада 1976, Мінск, фр.: Irina Kotova) — беларускі і французскі мастак, графік, жывапісец.
Ірына Міхайлаўна Котава | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 лістапада 1976 (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Сайт | artirina.odexpo.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Мінску 17 лістапада 1976 года.
- 1996—2002 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў у Мінску, кафедра графікі (Дыплом)
- 2003—2007 Свята-Сергіеўскі праваслаўны багаслоўскі інстытут у Парыжы (Дыплом, Licence)
- 2007—2009 навукова-даследчы інстытут Сарбоны (EPHE) ў Парыжы, кафедра гісторыі мастацтваў (Дыплом, Master)
Персанальныя выстаўкі
правіць- 2005 пры падтрымцы Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы, Чарльстон (Паўднёвая Караліна), Злучаныя Штаты Амерыкі
- 2006 Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, Парыж
- 2010—2011 Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск[1]
- 2011 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў[2], Мінск
- 2012 Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Парыжы[3][4].
- 2013—2014: галерэя сайта Orthodoxie.com ў Парыжы, «Ад Увасаблення да Ўваскрэсення» [5][6].
- 2014: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», «Падарожжа з Парыжу ў Нясвіж»[7][8].
- 2018 Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, Парыж[9].
- 2018 Ганаровае консульства Рэспублікі Беларусь у Францыі, г. Біарыц[10].
Выстаўка-дуэт
правіць- 2013-2014: галерэя Рускі Свет у Парыжы, «Крылы Раства»[11], сумесна з Маргарытай Котавай.
Супольныя выстаўкі
правіць- 1991 выстаўка ў «Кінацэнтры на Краснай Прэсне», Масква, Расія
- 1995/1996 Міжнародная выстаўка, арганізаваная Канадскім фондам дапамогі ахвярам Чарнобыля, la Maison du Citoyen, Хал (Квебек), Канада
- 2000 Рэспубліканская выстаўка «Мастак і кніга», Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
- 2000 сімпозіум па малюнку «2000' Студыюм», Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск
- 2003 Міжнародная выстаўка «Alberobello Arte editione 2003», Альберабела, Італія
- 2003 3-ці Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
- 2004 4-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
- 2006 5-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
- 2006 Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, Парыж
- 2006 Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
- 2009 Міжнародная выстаўка, галерэя Палаца Рэспублікі ў Мінску, Беларусь
- 2011 Нацыянальная бібліятэка Беларусі[12][13] ў Мінску
- 2013 Міжнародная выстаўка «Сардэчна запрашаем у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Без клішэ» у мастацкай галерэі «D.E.V.E. Gallery» у Бругэ, Бельгія[14]
- 2018 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
- 2018 выстаўка мастакоў беларускай дыяспары ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь, Парыж[15]
- 2019 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў
правіць- 2016 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
- 2017 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
- 2018 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя[16]
- 2019 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
Перформанс Вечнасць імгнення
правіць10 студзеня 2014 года ў канцэртнай зале Яна ХХІІІ ў Парыжы адбыўся інтэрактыўны літаратурна-музычна-мастацкі перформанс «Вечнасць імгнення», створаны сумесна з французскім пісьменнікам Крыстофам Левалуа і французскім піяністам і кампазітарам беларускага паходжання Кірылам Заборавым.[17][18].
Кніжныя ілюстрацыі
правіцьІрына Котава праілюстравала[19] новы англамоўны варыянт кнігі[20] Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым, апублікаваны ў 2010 годзе ў Лондане[21][22].
Прэзентацыі, рэпартажы, дакументальны фільм
правіць- 2009 Творчасць беларускай мастачкі Ірыны Котавай былa прадстаўлена ў дакладзе[23] французскага пісьменніка і публіцыста Крыстофа Левалуа ў Нацыянальным інстытуце гісторыі мастацтваў ў Парыжы.
- 2010 Рэпартаж з адкрыцця выстаўкі Ірыны Котавай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[24] быў падрыхтаваны Белтэлерадыёкампаніяй спецыяльна для выпуску навін Першага нацыянальнага канала Беларусі.
- 2010 Дакументальны фільм Уяўны Парыж [25] (Белтэлерадыёкампанія, рэжысёр Сяргей Кацьер). На VII Міжнародным Срэценскім праваслаўным кінафестывалі «Сустрэча» Архівавана 21 чэрвеня 2012., які праходзіў з 17 па 22 лютага 2012 года ў чатырох гарадах Калужскай вобласці (Расія), фільм Уяўны Парыж быў удастоены прыза мэра г. Обнінск[26]. Таксама фільм Уяўны Парыж стаў лаўрэатам ХХI Міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь»(недаступная спасылка), які праходзіў 22-31 мая 2012 года ў Омскай вобласці: прыз «Бронзавы Віцязь» у намінацыі «Кароткаметражныя дакументальныя фільмы»[27].
- 2014 1 сакавіка ў эфір тэлеканала Беларусь 1 выйшла праграма Існасць[28], прысвечаная творчасці беларускай мастачкі Ірыны Котавай[29].
Выданне
правіць- 2010 Альбом твораў Ірыны Котавай Уяўны Парыж (фр.: Paris imaginaire, руск.: Воображаемый Париж)[30] на трох мовах (французскай, беларускай і рускай) быў падрыхтаваны і выдадзены сумесна з французскім пісьменнікам Крыстoфам Левалуа пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі і Пасольства Францыі ў Беларусі, а таксама Беларускага саюза мастакоў (Минск Архівавана 24 сакавіка 2012.)[31].
Стыль
правіцьЯўген Шунейка — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДАМ, адзначае лаканічны артыстызм выяўленчай мовы Ірыны Котавай. Асабліва ён вылучае серыю парыжскіх твораў беларускай мастачкі: «Яна [Ірына Котава] не займаецца дакументальнай канстатацыяй таго ці іншага ўбачанага ёй матыва, а перадае яго выразную вобразную адметнасць, шматасацыятыўнасць. У гэтым сэнсе яе творы ўспрымаюцца як жывы працяг выдатных традыцый дэмакратычнага французскага мастацтва ХІХ — першай паловы ХХ ст., звязаных з незабыўнай творчасцю імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў, сімвалістаў, экспрэсіяністаў, сярод якіх — К. Мане, К. Пісаро, В.Ван Гог, П. Банар, А. Марке, М. Утрыло, М. Шагал, Х.Суцін, M.Кікоін і інш. Яе жывыя і выразныя творы, выкананыя на адным дыханні, ужо знайшлі шырокае прызнанне сярод парыжскіх знаўцаў і калекцыянераў сучаснага мастацтва.»[2][32]
Зноскі
- ↑ http://www.artmuseum.by/by/news/2010/Іryina-kotava.-shpaczyir-pa-paryizhyi Архівавана 25 жніўня 2011.
- ↑ а б http://belam.by.com/page.353.aspx(недаступная спасылка)
- ↑ Выстаўка беларускай мастачкі Ірыны Котавай «Уяўны Парыж» Архівавана 27 мая 2012.
- ↑ О вечере белорусской культуры в Париже Архівавана 21 кастрычніка 2012.
- ↑ В рамках IV Славянского Форума Искусств «Золотой Витязь» состоится выставка Ирины Котовой в Париже
- ↑ Репортаж телеканала Союз
- ↑ [1] Архівавана 30 мая 2016.
- ↑ [2]
- ↑ Aдкрыццё выставы жывапісу беларускай мастачкі Ірыны Котавай, якая пражывае ў Францыі, прысвечанай Нясвіжскаму замку
- ↑ Об инаугурации Почетного вице-консульства Беларуси в г.Биаррице (Франция)
- ↑ Выставка «Крылья Рождества» в Париже Архівавана 6 красавіка 2015.
- ↑ Выставка «Возвращение к романтизму» познакомит с работами белорусских последователей французской школы. 21.by
- ↑ Рэпартаж з адкрыцця выстаўкі: http://www.nlb.by/portal/page/portal/index/detailed_news?param0=34972&lang=be&rubricId=896&month=04&year=2011&day=1 Архівавана 11 студзеня 2012.
- ↑ http://belgium.mfa.gov.by/ru/embassy/news/d1ab082ab3d85fb6.html
- ↑ Аб сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Францыі
- ↑ План майстэрняў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2018. Праверана 12 лістапада 2018.
- ↑ Афіша , В Париже прошел перформанс с участием белорусской художницы
- ↑ Видео перформанса «Вечность мгновение» на Youtube с русскими субтитрами. Агенство БелаПАН Архівавана 17 мая 2014.
- ↑ Orthodoxie: Une publication anglaise des conversations de saint Séraphin de Sarov avec Motovilov Архівавана 24 сакавіка 2012.
- ↑ Уступнае слова да выдання было падрыхтавана Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, а прадмова — архіепіскапам Кентэрберыйскім Роўэнам Вільямсам.
- ↑ Англоязычный вариант книги «Беседа преподобного С.Саровского с Н.Мотовиловым» иллюстрирован белорусской художницей | Культура |Новости культуры | БЕЛТА
- ↑ Saints Alive — Shop — Books — Triumphs of the Spirit in Russia
- ↑ Orthodoxie: A l'Institut national d'histoire de l'art Архівавана 24 сакавіка 2012.
- ↑ Белтэлерадыёкампанія(недаступная спасылка), на сайце Youtube.
- ↑ Глядзець урыўкі з фільма: на сайце Youtube
- ↑ http://news.tut.by/culture/276212.html Архівавана 1 сакавіка 2012.
- ↑ Названы лауреаты XXI Международного кинофорума «Золотой Витязь» Архівавана 5 верасня 2012.
- ↑ Праграма «Існасць».Творчасць і духоўнасць(недаступная спасылка)
- ↑ Первый весенний выпуск программы «Існасць» посвящён творчеству белорусской художницы Ирины Котовой
- ↑ Выданне альбома Уяўны Парыж было прымеркавана да адкрыцця выстаўкі Ірыны Котавай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
- ↑ Каталог ЦНБ НАН Беларуси Архівавана 27 сакавіка 2022.
- ↑ Тэкст артыкула Яўгена Шунейкі на беларускай мове
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Ірыны Котавай
- Выступленне Архівавана 20 мая 2011. пасла Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, спадара Мішэля Рэнеры Архівавана 9 кастрычніка 2011., на адкрыцці выстаўкі Ірыны Котавай 8 снежня 2010 года
- Інтэрв’ю, Архівавана 27 ліпеня 2011. апублікаванае ў газеце Народная Воля 11 студзеня 2011 года
- Інтэрв’ю, Архівавана 24 жніўня 2011. апублікаванае ў газеце Савецкая Беларусь, 12 студзеня 2011 года
- Прэзентацыя творчага шляху на Беларускім праваслаўным інфармацыйным партале Собор.by, 24 студзеня 2011 года
- Артыкул, апублікаваны 3 сакавіка 2011 года ў газеце The Minsk Times, газетная старонка з артыкулам у фармаце PDF
- Артыкул Архівавана 9 студзеня 2017. «Над дахамі Парыжа» прадставіў творчы праект Ірыны Котавай на старонках часопіса Мастацтва, № 6 (339), чэрвень 2011 года