П'ер Банар (фр.: Pierre Bonnard; 3 кастрычніка 1867 — 23 студзеня 1947) — французскі жывапісец і графік, які ўвайшоў у гісторыю мастацтва як адзін з найвялікшых каларыстаў XX стагоддзя. У маладосці ўзначальваў групу мастакоў «Набі».

П'ер Банар
фр.: Pierre Bonnard
Аўтапартрэт 1945
Аўтапартрэт 1945
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1867(1867-10-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 1947(1947-01-23) (79 гадоў)
Месца смерці Ле-Канэ
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Жонка Marthe Bonnard[d]
Род дзейнасці мастак, скульптар, гравёр, графік, друкар, ілюстратар, літограф
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак Набі
інтымізм
Заступнікі Амбруаз Валар
Сяргей Шчукін
Уплыў на Baladine Klossowska[d] і Teofil Fraerman[d]
Член у
Подпіс Bonnard, Pierre 1867-1947 deWP.jpg
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Родам з сям'і чыноўніка, Банар спачатку вывучаў юрыспрудэнцыю ў Сарбоне, а затым вучыўся ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы, затым у Школе вытанчаных мастацтваў, дзе ў 1888 г. утварылася група «Набі», у якую ўвайшлі Рансон, Дэні, Серузье, Вюяр, Русель, а пазней да іх далучыўся Валатон. Пад уплывам Гагена і мастацтва японскай гравюры мастакі лакалізавалі колер, рабілі свой жывапіс больш плоскасным. Аднак наймацнейшы ўплыў японскай гравюры бачны менавіта ў працах Банара, якога нават звалі «японскім Набі».

П'ер Банар быў добра знакам з Амбруазам Валарам і захаваў яго на некалькіх сваіх партрэтах. Банар выстаўляў свае працы на «Салоне незалежных» і пазнаёміўся з Тулуз-Латрэкам. У 1905 г. разам з Эдуарам Вюярам адправіўся ў паездку па Іспаніі, за якой рушылі ўслед падарожжы ў Бельгію, Галандыю, Англію, Італію, Алжыр, Туніс і паўднёвую Францыю. У 1925 г. Банар набыў дом на Лазурным беразе, у Ле-Канэ.

Творчая манераПравіць

Апошні правадыр эстэтыкі імпрэсіянізму, як яго звалі, П'ер Банар крытыкаваў імпрэсіяністаў за недапрацаванасць кампазіцыі і натуралістычнасць колеру. Мастак мяккіх, прыглушаных тонаў і адносін, Банар адным з першых адкрыў унутранае ці нават інтымнае жыццё жанчыны. Ён пісаў інтэр'еры, міжземнаморскія і парыжскія пейзажы, бытавыя сцэнкі. Пад канец жыцця Банар звярнуўся да насычаных каляровых спалучэнняў, ствараючы вытанчаныя маляўнічыя кампазіцыі.

Банар як ілюстратарПравіць

Ілюстраваў кнігі Актава Мірбо, «Прыродазнаўчыя гісторыі» Рэнара.

Зноскі

  1. Боннар Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. RKDartists

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць