Ісаак Якаўлевіч Памеранчук

Ісаа́к Я́каўлевіч Памеранчу́к (20 мая 1913, Варшава14 снежня 1966) — савецкі фізік-тэарэтык. Акадэмік АН СССР (1964, член-карэспандэнт 1953).

Ісаак Якаўлевіч Памеранчук
руск.: Исаак Яковлевич Померанчук
Дата нараджэння 7 (20) мая 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 1966(1966-12-14)[1] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, фізік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Леў Давідавіч Ландау
Вядомыя вучні Lev Okun[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Сталінская прэмія

БіяграфіяПравіць

Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1936). З 1940 у Фізічным інстытуце, з 1943 у Інстытуце атамнай энергіі, з 1946 у Інстытуце тэарэтычнай і эксперыментальнай фізікі АН СССР, адначасова прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, фізіцы цвёрдага цела, тэорыі квантавых вадкасцей, фізіцы элементарных часціц і высокіх энергій.

Прадказаў сінхратроннае выпрамяненне (1944; разам з Д. Д. Іваненкам). Выявіў анамальны характар плаўлення (зацвердзявання) гелію-3 (эфект Памеранчука; 1950) і прапанаваў новы метад атрымання нізкіх тэмператур. Сфармуляваў адно з асноўных палажэнняў квантавай тэорыі поля (гл. тэарэма Памеранчука). Зрабіў важкі ўклад у стварэнне першых у СССР ядзерных рэактараў.

УзнагародыПравіць

Дзяржаўныя (Сталінскія) прэміі СССР 1950, 1952.

ТворыПравіць

  • Собрание научных трудов. Т. 1—3. М., 1972.

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 Померанчук Исаак Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць