Ірына Францаўна Жарнасек
Ірына Францаўна Жарнасек (нар. 17 студзеня 1953, вёска Чаранкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай».
Ірына Францаўна Жарнасек | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1953 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 17 студзеня 1953 года ў сялянскай сям’і.
Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 гадах — загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 гадах — карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 года — карэспандэнт наваполацкай гарадской газеты «Химик». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года.
Жыве ў Наваполацку.
Творчасць
правіцьПершае апавяданне апублікавала ў 1978 годзе (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая».
Сям’я
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).