Ігар Еўдакімавіч Карасцялёў

(Пасля перасылкі з І. Карасцялёў)

Ігар Еўдакімавіч Карасцялёў (нар. 24 кастрычніка 1947, Мінск) — беларускі архітэктар і рэлігійны дзеяч.

Ігар Еўдакімавіч Карасцялёў
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1947(1947-10-24) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і афіцэра Савецкай арміі. Ахрышчаны ў драўлянай чыгуначнай царкве Казанскага абраза Маці Божай, якая знаходзілася на плошчы Мяснікова. У 1950-я бацька служыў у Белпалку, які быў пераведзены ў Вільнюс для барацьбы з ляснымі братамі. У пачатку 1960-х гадоў Белполк быў пераведзены назад у Мінск[1].

Пасля восьмага класа паступіў на архітэктурнае аддзяленне Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума[1]. У 1973 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне[1] архітэктурнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута[2].

Працаваў у Белбыттэхпраекце, старшым архітэктарам у Мінскграмадзянпраекце, з 1976 года — кіраўнік групы архітэктараў у ДПІ-12 Мінлегпрама СССР, з 1987 года — у Мінскім кафедральным саборы[2], хіратанізаваны 1 лістапада 1987[3].

З 1988 па 1992 год вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі[3].

Мітрафорны протаіерэй, настаяцель прыходу абраза Божай Маці «Усіх гаротных Радасць», благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі.

Пражывае ў Мінску[2].

Грамадская дзейнасць правіць

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года[2], пасля БСА. Член Епархіяльнага Савета, член Архітэктурна-мастацкага савета пры Епархіяльным ўпраўленні, кіраўнік камісіі па царкоўным будаўніцтве, архітэктуры і рэстаўрацыі, духаўнік РГА «Беларускае казацтва», духаўнік фестывалю «Дабравест», выкладчык нядзельнай школы[4].

Творчасць правіць

 
226-кватэрны жылы дом па вул. Чкалава
 
Інтэр'ер гандлёвай залы крамы «Кветкі» па вул. Чкалава

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): пансіянат у в. Дудзінка Барысаўскага раёна (1977), Панявежыскі (1983), Камень-Кашырскі (1985) і Карастышыўскі (1979) льнозаводы, ПТВ у Таліне (1983), Панявежысе (1986), 226-кватэрны жылы дом з убудаванымі цэнтральнымі чыгуначнымі касамі, кветкавай крамай па вул. Чкалава, 9 к2 у Мінску (1978), рэканструкцыя школы ў в. Сосны Мінскага раёна (1977), рэканструкцыя швейных фабрык у Полацку (1987), імя Валадарскага ў Магілёве (1986), Магілёўская доследна-эксперыментальная абутковая фабрыка (1986)[2].

Узнагароды правіць

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1996), узнагароджаны ордэнамі і медалямі беларускага, расійскага і ўкраінскага казацтва, нагруднымі знакамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь II ступені[4], ганаровай граматай Мінскага гарадскога савета дэпутатаў (2017)[5].

Зноскі

  1. а б в Обыкновенное чудо веры(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2020. Праверана 3 ліпеня 2020.
  2. а б в г д Коростелев Игорь Евдокимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. а б НАСТОЯТЕЛЬ (с 1991 г.) митрофорный протоиерей Игорь Коростелёв
  4. а б К истокам духовности
  5. Протоиерей Игорь Коростелёв награждён высшей наградой Минского городского совета депутатов — почётной грамотой

Літаратура правіць