Іосіф Майсеевіч Ліўшыц

(Пасля перасылкі з І. М. Ліўшыц)

Іосіф Майсеевіч Ліўшыц (3 лютага 1904, Дзяржынск, Мінскай вобласці — 17 студзеня 1997) — беларускі вучоны ў галіне гідралогіі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).

Іосіф Майсеевіч Ліўшыц
Дата нараджэння 3 лютага 1904(1904-02-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1997(1997-01-17) (92 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці гідролаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1935)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1921 годзе пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на электрамеханічны факультэт БПІ. У 1922 годзе пасля закрыцця БПІ быў пераведзены на агранамічны факультэт зноў арганізаванага Мінскага сельскагаспадарчага інстытута. Адначасова з вучобай працаваў электрамеханікам і кінамеханікам у арцелі інвалідаў і кінатэатра «Спартак».

У 1924 годзе пераехаў у г. Горкі і стаў працаваць выкладчыкам матэматыкі сярэдняй рускай школы. У гэтым жа годзе быў залічаны студэнтам інжынерна-меліярацыйнага факультэта Горацкага сельскагаспадарчага інстытута (з 1925 года — акадэмія) з залікам усіх здадзеных у Мінску дысцыплін. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). У 1929 годзе быў накіраваны на працу ў Мінск на пасаду выкладчыка гідралогіі і гідраўлікі. Адначасова працаваў у Наркамземе па арганізацыі «Адзінай гідраметрычнай службы Беларусі» (Гідраметкамітэт). У 1930 годзе быў пераведзены ў зноў арганізаваны Навукова-даследчы інстытут па гідралогіі.

Кандыдат тэхнічных навук (1935), дацэнт.

У 1938—1941 гадах — дэкан торфамеліярацыйнага факультэта БПІ.

У жніўні 1941 года па распараджэнні СНК СССР быў залічаны дацэнтам кафедры геафізікі і геалогіі Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У кастрычніку 1941 года Варонежскі ўніверсітэт спыніў сваю працу ў сувязі з эвакуацыяй, і Іосіф Майсеевіч з’ехаў да сям’і ў г. Кзыл-Арда. Са снежня 1941 года па чэрвень 1942 года працаваў інжынерам Кызылардзінскага Аблвадгаса па пошуку крыніц водазабеспячэння ў Кызылкумах. У гэты час ён даведаўся, што ў Мінскім гета была растраляна яго сям’я (маці, бацька і чатыры сястры).

У кастрычніку 1942 года быў накіраваны ў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі і механізацыіі сельскай гаспадаркі і ў эвакуіраваны Маскоўскі гідраміліярацыйны інстытут (МДМІ). У МДМІ быў прызначаны выконваючым абавязкі загадчыка кафедры «Гідраўліка». У 1943 годзе МДМІ быў рээвакуіраваны ў Маскву, дзе І. Ліўшыц працаваў да 1945 года. Адначасова працаваў у секцыі водагаспадарчых праблем АН СССР.

У 1945—1978 гадах зноў працаваў у БПІ (у 1955—1962 гадах — загадчык кафедры), у 1948—1953 гадах у Інстытуце меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі АН БССР. З 1966 года член Навуковага савета па праблемах Палесся.

Праводзіў навуковыя даследванні па гідралогіі рэк і забалочаных тэрыторый, водным балансе Беларусі.

Аўтар навуковых і навукова-метадычных работ.

У 1954 годзе прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі БССР.

Узнагароды правіць

Працы правіць

  • З практыкі работ батометрамі-тахіметрамі сістэмы праф. Глушкова / Гідраметэарал. ін-т. — Мн.: 1931.
  • Гидрология бассейна р. Западной Двины в связи с ее транспортным и энергетическим использованием. — Мн.: 1936
  • Комплексное исследование водных ресурсов Белорусской ССР. — Мн.: 1937.
  • Построение кривых обеспеченности суточных расходов рек БССР. — Мн.:1941.
  • Сезонный сток на территории БССР. — Мн.: 1950 г.
  • Построение расчетных гидрографов с учетом внутригодовой обеспеченности. — Мн.:1950.
  • Расчет и построение календарных графиков колебания расходов и уровней. — Мн.: 1952.
  • Суммарное испарение на территории БССР. — Мн.: 1953.
  • Методика типизации внутригодового распределения стока — Мн.: 1953.
  • Гидрометрический практикум на р. Свислочи у створа ГЭС: Обработка материалов (в соавторстве) / Белорус. политехн. ин-т. — Мн.: 1963.
  • Внутригодовая естественная зарегулированность стока рек Полесской низменности. — Мн.: 1972.
  • Применение критериев различия для исключения резко выделяющихся членов гидрологических рядов: метод. пособие для вузов (в соавт.) — Мн.: 1977.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 420. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Кулешова, Л. В. Кафедра «Водоснабжение и водоотведение БНТУ» — Мн.: 2005. С.10-15.
  • Цыганаў А. Р., Курдзека А. П., Ліўшыц У. М. Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія: гісторыя і сучаснасць. Горкі: 2013. Ч. 2: 100 пытанняў і адказаў (1919—1941).
  • Лившиц Иосиф Моисеевич // В кн.: Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники — заслуженные деятели науки, заслуженные деятели науки и техники / Цыганов, А. Р., Чечёткин, А. С., Лившиц, В. М. — Горки : БГСХА, 2019. — С.80-81. ISBN 978-985-467-917-4.