Іван Сяргеевіч Тургенеў
Іва́н Сярге́евіч Турге́неў (руск.: Ива́н Серге́евич Турге́нев) (9 лістапада 1818 — 3 верасня 1883) — рускі пісьменнік, паэт, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1860).
Іван Сяргеевіч Тургенеў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | .....въ, —е—, И.С.Т., И.Т., Л., Недобобов, Иеремия, Т., Т…, Т. Л. і Т……в |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка (9 лістапада) 1818[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня (3 верасня) 1883[2][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Сяргей Мікалаевіч Тургенеў[d] |
Маці | Варвара Пятроўна Тургенева[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, драматург, раманіст, перакладчык, празаік, драматург, публіцыст, навэліст |
Гады творчасці | 1834 — 1883 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | апавяданне, аповесць[d], элегія і драма |
Мова твораў | нямецкая, французская, англійская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьІван Тургенеў нарадзіўся 28 кастрычніка 1818 года ў Арле. Бацька, Сяргей Мікалаевіч, быў адстаўным палкоўнікам-кірасірам. Маці, Варвара Пятроўна Лутавінава, паходзіла з дваранскай сям’і. У смутны час адзін з Тургеневых — Пётр Нікітыч — быў пакараны смерцю на Лобным месцы за тое, што выкрываў Ілжэдзмітрыя. Да 9 год Іван Тургенеў пражыў ва ўспадкаваным маёнтку Спаскае-Лутавінава ў 10 км ад Мцэнска Арлоўскай губерні. У 1827 годзе Тургеневы, каб даць дзецям адукацыю, пасяліліся ў Маскве, у купленым на Самацёке доме.
Іван Сяргеевіч спачатку вучыўся ў пансіёне Вейдэнгамера, затым яго аддалі пансіянерам дырэктару Лазараўскага інстытута Крузэ. У 1833 годзе 15-гадовы Тургенеў паступіў у славесны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Праз год, пасля таго, як старэйшы брат Івана паступіў у гвардэйскую артылерыю, сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург, і Іван Тургенеў тады ж перайшоў у Пецярбургскі ўніверсітэт.
У 1863 годзе Тургенеў скончыў курс са ступенню сапраўднага сутдэнта. Мроячы аб навуковай дзейнасці, ён у наступным годзе зноў прайшоў выпускны іспыт, атрымаў ступень кандыдата, а ў 1838 годзе адправіўся ў Германію. Пасяліўшыся ў Берліне, Іван узяўся за вучобу. Слухаючы ва ўніверсітэце лекцыі па гісторыі рымскай і грэчаскай літаратуры, ён дома занімаўся граматыкай старажытнагрэчаскай і лацінскай моў.
У 1841 годзе Тургенеў вярнуўся на радзіму. Напачатку 1842 года ён падаў у Маскоўскі ўніверсітэт просьбу аб дапушчэнні яго да іспыту на ступень магістра філасофіі. У гэты ж час ён пачаў сваю літаратурную дзейнасць. У 1846 годзе выйшлі аповесці «Брэтэр» і «Тры партрэта». Пазней ён піша такія творы, як «Нахлебнік» (1848), «Халасцяк» (1849), «Правінцыялка», «Месяц у вёсцы», «Заўтрак у правадыра» (1856), «Муму» (1854), «Зацішша» (1854), «Якаў Пасынкаў» (1855) і г. д.
У 1852 годзе выходзіць зборнік кароткіх аповедаў Тургенева пад агульнай назвай «Запіскі паляўнічага». У далейшым Тургенеў піша чатыры буйнейшыя творы: «Рудын» (1856), «Дваранскае гняздо» (1859), «Накануне» (1860) і «Бацькі і дзеці» (1862).
З пачатку 1860-х гадоў ён пасяляецца ў Бадэн-Бадэне. У выніку жыцця за мяжой атрымаўся самы вялікі па аб’ёму з раманаў Тургенева — «Новь» (1877).
Пісьменнік сканаў у Бужывале пад Парыжам, 22 жніўня (3 верасня па новаму стылю) 1883 года. Цела Тургенева, згодна з яго жаданнем, было прывезена ў Пецярбург і пахавана на Валкоўскіх могілках пры вялікім збеге народа.
Зноскі
- ↑ autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929.
- ↑ а б в г Freeborn R. H. Ivan Turgenev // Encyclopædia Britannica
- ↑ а б Румянцева Э. М. Тургенев Иван Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 26 : Тихоходки — Ульяново. — С. 327–330. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Тургенев Иван Сергеевич // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Сяргеевіч Тургенеў
- Іван Тургенеў на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Іва́н Турге́неў стихи