А́бава — рака ў Латвіі, правы прыток Венты. Выцякае з возера Аландэс. Даўжыня — 129 км, плошча басейна — 2030 км², перапад вышыняў — 51 м. Першапачатковы кірунак плыні — на поўнач, затым на захад. Абава працякае праз гарады Кандава і Сабілэ.

Абава
Abava River(3).jpg
Характарыстыка
Даўжыня 129 км
Басейн 2 042 км²
Расход вады 2,2 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 56°44′04″ пн. ш. 23°05′09″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 57°05′31″ пн. ш. 21°53′40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вэнта
Краіна
=
physical
Абава
Абава
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Абава вельмі прыдатная турысцкіх паходаў. Яе шырыня ў ніжнім цячэнні складае ад 12 да 25 м. На Абаве шмат парогаў, утвораных з даламітавых адкладаў. Хуткасць плыні ў падобных месцах перавышае 2 м/с. У трох кіламетрах ад Сабілэ знаходзіцца Абавас румба — вадаспад вышынёй 2 м, помнік прыроды, які ўяўляе сабой прыступку з зацьвярдзелага чырвонага пясчаніку.

50 % басейну ракі займаюць лясы.

У Абаве ловяцца акуні, язі, плоткі, шчупакі, рыбцы, галавачы і міногі.

  1. Atlas Mira — 3-е — 1999.