Абедаўка

рака ў Беларусі

Абе́даўка, Дранёўка[2][3] — рака (магістральны канал[3]) у Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток канала Ненач (басейн Прыпяці).

Абедаўка
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Басейн 130 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°21′14,47″ пн. ш. 29°31′13,3″ у. д.HGЯO
Вусце Канава Ненач
 • Вышыня 121,1[1] м
 • Каардынаты 52°15′03,17″ пн. ш. 29°14′05,58″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Канава Ненач → Ненач → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Калінкавіцкі раён
physical
Абедаўка
Абедаўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня 30 км[4]. Плошча вадазбору 130 км². Дзейнічае з 1964[3] года. Пачынаецца за 4 км на захад ад вёскі Вязавіца, у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Убалаць. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Упадае ў канаву Ненач за 12 км ад вусця каля вёскі Сухавічы. Рэчышча каналізаванае.

У басейне ракі вадасховішча Камунар[5][6].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-143. Выданне 1975 года. (руск.)
  2. БелЭн 1996.
  3. а б в ЭПБ 1983.
  4. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гомельскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.
  5. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  6. Назва вадасховішча ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 541. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Літаратура правіць