Аброўскае — нізіннае балота ў Беларусі, у Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Іванаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, на вадазборы ракі Ясельда. Плошча — 22 000 га. Глыбіня торфу да 4,5 м, сярэдняя 1,1 м. Часткова асушанае, выкарыстоўваецца пад сенажаць, збожжавыя і кармавыя культуры; на неасушаных участках пераважаюць хмызнякі, асокі і разнатраўе.

Літаратура

правіць