А́га (Bufo marinus) — адна з самых буйных рапух. Сустракаецца ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.

Ага
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bufo marinus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173489
NCBI  8386
EOL  333309

Апісанне правіць

Даўжыня яе цела да 25 см (звычайна 15-17 см), вага — больш за кілаграм. Самцы крыху драбнейшыя за самак. Скура агі моцна арагавелая, папілонападобная. Афарбоўка някідкая: зверху цёмна-бурая або шэрая з вялікімі цёмнымі плямамі; чэрава жаўтаватае, з частымі бурыми плямінкамі. Характэрныя вялікія калявушныя залозы па баках галавы, якія выпрацоўваюць атрутны сакрэт, і касцяныя надвочныя грабяні. Скураныя перапонкі ёсць толькі на задніх лапах. Мае найбольш развітыя сярод земнаводных лёгкія.

Асаблівасці біялогіі правіць

Актыўная ноччу. Вельмі пражэрлівая: корміцца насякомымі, малюскамі і іншымі дробнымі жывёламі.

Самка адкладвае да 35 тыс. ікрынак.

Выкарыстанне чалавекам правіць

Разводзяць для знішчэння шкоднікаў на плантацыях цукровага трыснягу, за­везена ў Вест-Індыю, Аўстралію, Япо­нію, на Гавайскія астравы, Но­вую Гвінею, Тайвань, Філіпіны і інш.

Атрутнымі выдзяленнямі скурных залоз агі змазваюць наканечнікі стрэл.

Літаратура правіць