Ара́баўшчына[1] (трансліт.: Arabaŭščyna, руск.: Арабовщина) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.

Аграгарадок
Арабаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 479 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225314
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204812003
Арабаўшчына на карце Беларусі ±
Арабаўшчына (Беларусь)
Арабаўшчына
Арабаўшчына (Брэсцкая вобласць)
Арабаўшчына

Геаграфія правіць

Размешчана на шашы Р5, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Гарадзішча, за 14 км на поўнач ад Баранавіч.

Непадалёк размяшчаецца Калдычэўскае возера.

Гісторыя правіць

Пад 1883 годам пазначана як сяленне ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні, мелася капліца. У 1887 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета працаваў хлебазапасны магазін.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да 21 чэрвеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сталовіцкага сельсавета[3], да 19 мая 1986 года — у склад Мядзеневіцкага сельсавета, да 26 чэрвеня 2013 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета.

23 мая 1996 года непадалёку ад Арабаўшчыны разбіўся самалёт, якім кіраваў ваенны лётчык Уладзімір Карват, пасмяротна ўдастоены звання Герой Беларусі.

Насельніцтва правіць

  • 49 двароў, 147 жыхароў (1887)
  • 38 двароў, 216 жыхароў (1909)
  • 6 дамоў, 31 жыхар (1921)
  • 118 жыхароў (1939)
  • 354 жыхары (1970)
  • 114 падвор'яў, 672 жыхары (1998)
  • 226 гаспадарак, 630 жыхароў (2005)

Інфраструктура правіць

Маецца базавая школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аддзяленне ААТ «Беларусбанк», ФАП, некалькі крамаў.

Славутасці правіць

 
Мемарыяльны знак у гонар У.Карвата ў в.Арабаўшчына Баранавіцкага раёна
  • У ваколіцах вёскі знаходзіцца бетонныя бліндажы з часоў Першай сусветнай вайны.
  • Тры крыжы — помнік трох паходаў палякаў — на ўскрайку лесу за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Узведзены прыкладна ў 1928 годзе. З бетону, выява арла і трох крыжоў.
  • Помнік першаму Герою Беларусі лётчыку Уладзіміру Карвату — у цэнтры мястэчка, уяўляе сабой укапаны ў зямлю хвост самалёту.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 13.03.2009 № 101 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X

Спасылкі правіць