Турын (Пухавіцкі раён)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне
(Пасля перасылкі з Аграгарадок Турын)

Ту́рын[2] (трансліт.: Turyn, руск.: Турин) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[3] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турынскага сельсавета. За 12 км да паўночнага ўсходу ад Мар’інай Горкі, за 75 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.

Аграгарадок
Турын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
сяло Турыно, вёска Турын
Аграгарадок з
Насельніцтва
354 чалавекі (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222836[1]
Аўтамабільны код
5
Турын на карце Беларусі ±
Турын (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Турын (Пухавіцкі раён)
Турын (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Турын (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

Упершыню згадваецца як сяло Турыно ў 1536 годзе. З’яўлялася ўласнасцю Касцевічаў, Радзівілаў, Кішкаў, Галоўчынскіх і інш.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У 1779 годзе ў складзе маёнтка Пухавічы Ігуменскага павета (пад назвай Турыно-Задвор’е). Дзейнічала царква, 2 млыны, бровар і карчма. З 1793 г. Турын у Ігуменскім павеце Расійскай імперыі. У 1841 годзе вёска згарэла і была адбудавана праз год. У 1869 г. у вёсцы было адкрыта народнае вучылішча. У 1879 г. у вёсцы Турын-Задвор’е налічвалася 604 жыхары, 44 двары, у вёсцы Турын-Зарэчны 294 жыхары, 44 двары, дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, народнае вучылішча, крама.

Найноўшы час правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 20 жніўня 1924 г. Турын у Пухавіцкім раёне, цэнтр сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была часткова спалена.

У 1968 г. да в. Турын далучана в. Чырвоны Кастрычнік (да 1922 г. в. Забалёўскі Двор).

Сацыяльная сфера правіць

 
Дзіцячы сад — школа

Вядомыя асобы правіць

Турыстычная інфармацыя правіць

 
Брацкая магіла

Славутасці правіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
  • Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
  • Курганныя могільнікі

Страчаная спадчына правіць

  • Царква Праабражэння Гасподняга (1855)

Зноскі

  1. Сайт РУП «Белпошта»
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 23.01.2009 № 142 «О преобразовании деревни Турин Туринского сельсовета в агрогородок» (руск.)

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Спірыдонаў М. Ф. Турын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 60. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі правіць