Адам Захаравіч Петушкоў

Адам Захаравіч Петушкоў (19181976) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Адам Захаравіч Петушкоў
Дата нараджэння 22 красавіка 1918(1918-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 ліпеня 1976(1976-07-25) (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў бранятанкавыя войскі
Гады службы 19401969
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Магіла Петушкова на Лук'янаўскіх вайсковых могілках Кіева.

Адам Петушкоў нарадзіўся 22 красавіка 1918 года ў вёсцы Фядотава Буда (цяпер Клімавіцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) у сям'і селяніна. Скончыў Рагачоўскае педагагічнае вучылішча, пасля чаго працаваў настаўнікам. У 1940 годзе Петушкоў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Пушкінскае танкавае вучылішча. З кастрычніка 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У званні старшага лейтэнанта Петушкоў камандаваў танкавым узводам 166-га асобнага інжынерна-танкавага палка 3-й гвардзейскай танкавай арміі  (руск.) 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Кіева[1].

3 лістапада 1943 года ўзвод Петушкова зрабіў праходы для танкаў у мінных палях да паўночным захадзе ад Кіева. 4 лістапада, знаходзячыся ў перадавым атрадзе, Петушкоў першым прарваўся ў сяло Святошына (цяпер — у межах Кіева). 6 лістапада ўзвод Петушкова уварваўся на паўночную ўскраіну вёскі Глеваха Васылькіўскага раёна Кіеўскай вобласці. У баі узводам было падбіта штурмавая гармата, знішчана вялікая колькасць жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры вызваленні Кіева ад нямецкіх захопнікаў», старшы лейтэнант Адам Петушкоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 2235[1][2].

У 1947 годзе Петушкоў скончыў Ваенную акадэмію бранетанкавых і механізаваных войскаў  (руск.). У 1969 годзе ў званні палкоўніка Петушкоў быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у Кіеве, памёр 25 ліпеня 1976 года, пахаваны на Лук'янаўскіх ваенных могілках  (руск.)[1].

Быў таксама узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Герои Советского Союза — могилевчане. Минск, 1965.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.