Солы (Смаргонскі раён): Розніца паміж версіямі

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
{{пераклад|be-x-old|{{subst:Солы}}}}
(Няма розніцы)

Версія ад 19:26, 20 жніўня 2012

Со́лыаграгарадок у Беларусі, на рацэ Ашмянка. Цэнтр сельсавета Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 1475 чал. (2004). Знаходзяцца за 15 км на захад ад Смаргоні, за 252 км ад Гродна. Чыгуначная станцыя на лініі МаладзечнаВільня.

Гісторыя

Упершыню Солы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Віленскага ваяводства. Мястэчка знаходзілася ў шляхецкай уласнасці.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Солы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1849 у мястэчку пабудавалі касцёл, з 1870 працавала народнае вучылішча. Станам на 1886 у Солах існавалі валасная ўправа, касцёл, сінагога, 5 крамаў, карчма, вінакурны завод (за 4 км ад мястэчка), на 1890 — пошта, тэлеграф, станцыя Лібава-Роменскай чыгункі (адкрылася ў 1873). У пач. XX ст. ў мястэчку працаваў лекарскі ўчастак.

У канцы 1917 у Солах адбылася падзея, якая прапісала паселішча ў гісторыі: 4 снежня прадстаўнікі 2-й, 3-й і 10-й армій на чале з шараговым Салігаліцкага палка 81-й пяхотнай дывізіі бальшавіком Шчукіным падпісалі замірэнне з немцамі. Баявыя дзеянні на працягу ўсяго фронту ад Відзаў да Прыпяці спыняліся з 5 снежня на два месяцы. Праз 10 дзён — 15 снежня — замірэнне падпісалі ўжо ў Брэсце, надаўшы дагавору шырэйшы статус.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Солы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. Цягам 19261934 у мястэчку вялася будова касцёла Маці Божай Ружанцовай. Ахвяраванні на яе склалі паўмільёна злотых, велізарную для таго часу суму.

У 1939 Солы ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. На 2000 тут быў 1271 двор.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясціны

  • Капліца могілкавая
  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1926—1934)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Сядзіба (XVIII—XIX стст.)

Страчаная спадчына

  • Касцёл Маці Божай Ружанцовай (XIX ст.)
  • Сінагога (XIX ст.)

Крыніцы

Зноскі

  1. Soły // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 70.
  2. Ганна Дулеба. Солы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 387.
  3. Шаблон:Літаратура/Памяць/Смаргонскі раён

Літаратура

Вонкавыя спасылкі