Андрэй Зязюля: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Аляксандр}} {{вызн|1=АСТРАМОВІЧ}} (псеўданім ''Андрэй Зязюля'') (7 снежня 1878, вёска [[В...
(Няма розніцы)

Версія ад 20:47, 21 ліпеня 2008

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (псеўданім Андрэй Зязюля) (7 снежня 1878, вёска Навасады (цяпер Ашмянскі раён) — 17 студзеня 1921), беларускі каталіцкі святар, паэт.

Скончыў павятовую школу ў Ашмянах. Служыў у войску. У 19051910 вучыўся ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, дзе ўсвядоміўся як беларус. Служыў ксяндзом у мястэчках Трабы (цяпер Іўеўскі раён) (тут пачаў гаварыць касцельныя казанні па-беларуску), Ракаў, Новы Свержань, Аннопаль, Смілавічы, Сянно. Пераследаваўся касцельнымі ўладамі за прыхільнасць да роднага слова, два гады быў без парафіі. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Беларусі. Удзельнік з’езда беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (1917).

Друкаваў вершы з 1909 (у газетах "Наша нiва", “Biełarus”, “Krynica”, “Вольная Беларусь”, “Świetač”, “Белорусская рада”, “Беларускае жыццё”. Выдаў зборнік паэзіі “З роднага загону” (Вільня, 1913, 2-ое дапоўненае выданне 1931), паэму “Слова праўды аб мове і долі беларуса” (Прага, 1917). Выйшла ягонае вершаванае апавяданне “Аленчына вяселле” (Вільня, 1923). Збіраў народныя песні, якія разам з запісамі Антона Грыневіча склалі зборнік “Беларускія песні з нотамі” Т. 2. (Пецярбург, 1912).

Літаратура

  • Віцьбіч Ю. Бог і Бацькаўшчына: 1878–1968. У 90-я ўгодкі ад нараджэньня Андрэя Зязюлі // Божым шляхам. 1968. № 6. С. 12–15.
  • Гэрмановіч Я. Мае прыяцелі: Аляксандар Астрамовіч (Андрэй Зязюля) 26.ХІ.1878 – 17.І.1921 // Божым шляхам. 1965. № 2. С. 6–7.
  • Саламевіч Я. Паэт-святар Андрэй Зязюля // Беларуская мова і літаратура ў школе. 1991. № 7–8. С. 140–144.
  • Х. М-а. Замест вянка на магілу Андрэя Зязюлі // Божым шляхам. 1951. № 3. С. 10–12.
  • Шаставец У. Крыж і церні жыцця: Андрэй Зязюля // Полымя. 1999. № 4. С. 285–296.