Сянно

горад у Беларусі
(Пасля перасылкі з Горад Сянно)

Сянно́[1] (трансліт.: Sianno) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі ЛепельОрша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном. Насельніцтва 7 238 чал. (2017)[2].

Горад
Сянно
Сянно. Гістарычныя забудова (01).jpg
Сенненскі краязнаўчы музей
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Вышыня цэнтра
176 м
Насельніцтва
7 092 чалавекі (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
2135
Паштовы індэкс
211117
Аўтамабільны код
2
Афіцыйны сайт
Сянно на карце Беларусі ±
Сянно (Беларусь)
Сянно
Сянно (Віцебская вобласць)
Сянно

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Вядомы з першай паловы XVI стагоддзя як мястэчка Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1528 годзе ў спісе войскаў ВКЛ называюцца князі Сенненскія. У 1534 годзе маскоўскія войскі Івана Грознага пад кіраваннем ваяводы князя Барыса Гарбатага спалілі Сянно.

У 1609 годзе Яўстафій Курч, уладальнік Сянна, узводзіць драўляны касцёл ордэна Францыска Асізскага.

З першай паловы XVII стагоддзя належала Сапегам, з другой паловы XVIII стагоддзя — Агінскім. У 1757 годзе Сянно было прададзена Тышкевічам, якія падарылі яго Серакоўскім.

У складзе Расійскай імперыіПравіць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сянно апынулася ў складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета. У 1781 годзе зацверджаны герб горада — на зялёным полі дзве перакрыжаваныя залатыя касы (знак багацця сенам). Перайшло ў валоданне Пуслоўскіх.

У 1864 годзе была адкрыта прыходскае вучылішча. У 1865 годзе ў ім выкладаў вядомы этнограф, фалькларыст, краязнаўца, гісторык, заснавальнік беларускай гуманітарнай навукі Еўдакім Раманаў.

У 1867 годзе на месцы былой уніяцкай царквы Ільі Прарока ў Сянне ўзводзіцца каменны праваслаўны Мікалаеўскі сабор.

У канцы ХІХ стагоддзя Сянно стала ўласнасцю Шабекаў. У 1903 годзе было заснавана Сенненскае жаночае прыходскае вучылішча. Каля 1906 года ў горадзе дзейнічала польскае Таварыства дабрачыннасці і асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школаў у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[3].

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сянно абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Сянно ўвайшло ў склад Савецкай Беларусі.

З 1923 года пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 — цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе пад Сянно на працягу трох дзён праходзіла адна з буйнейшых танкавых бітваў у сусветнай гісторыі[4].

НасельніцтваПравіць

ЭканомікаПравіць

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура і грамадстваПравіць

СпортПравіць

МузеіПравіць

СлавутасціПравіць

 
Крыніца «Каплічка»

Страчаная спадчынаПравіць

СМІПравіць

Голас Сенненшчыны — раённая газета Сенненскага раёна. Выдаецца 1 мая 1918 ў г. Сянно.

Вядомыя асобыПравіць

Гл. таксамаПравіць

ЗноскіПравіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  3. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 38.
  4. http://www.hrono.info/statii/2006/but_tanki.php
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Малішэўскі У. А., Пабока П. М. Нашы гарады. — Мн: Вышэйшая школа, 1991. — С. 171—175. — 303 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-341-00240-7.
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7

СпасылкіПравіць