Сянно (возера)

(Пасля перасылкі з Возера Сянно)

Сянно, Сенненскае возера — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. Размешчана ў басейне ракі Крывінкі каля горада Сянно.

Сянно
Сянно́
Forest lined lake.jpg
Каардынаты: 54°50′08″ пн. ш. 29°42′05″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 143,4 м
Даўжыня 6,03 км
Шырыня 0,92 км
Плошча 3,15 км²
Даўжыня берагавой лініі 18,9 км
Найбольшая глыбіня 31,5 м
Плошча вадазбору 67,9 км²
Сянно (Беларусь)
Сянно
Сянно
Сянно (Віцебская вобласць)
Сянно
Сянно

Плошча возера складае 3,15 км², даўжыня 6,03 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Даўжыня берагавой лініі — 18,9 км. Найбольшая глыбіня глыбіня — 31,5 м.

Катлавіна возера складаецца з глыбакаводнага (паўднёвая частка возера) і мелкаводнага плёсаў, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Рэльеф дна няроўны, найбольш глыбокія месцы знойдзены на сярэдзіне возера i ідуць яны ў кірунку з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны вышынёй да 21 м. Берагі возера вышынёй да 0,6 м і месцамі зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае, займае каля 28 % плошчы возера. На вялікіх глыбінях дно засланае глеем. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 50 м.

У возера ўпадаюць ручаі. Злучана пратокамі з Багданаўскім возерам на поўначы. Упадае ручай з Кулікоўскага возера. Водзяцца шчупак звычайны, акунь, судак, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал. Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — С. 410.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 351—352. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 24.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 31. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)