Менка
Менка, Мена, Мень — колішняя рака, цяпер ручай у Беларусі, правы прыток Пцічы (басейн Дняпра). Менавіта Менка, як мяркуецца, дала назву гораду Мінску (Менску).
Менка | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°49′35″ пн. ш. 27°18′25″ у. д.HGЯO |
Вусце | Пціч |
• Каардынаты | 53°50′05″ пн. ш. 27°21′58″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пціч → Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
![]() ![]() |
|
![]() |
Назва
правіцьАд 1920-х гадоў большасць даследчыкаў пагаджаецца, што назва Менск утвораная ад ракі Менкі (памяншальная форма ад «Мена»), на якой ён быў першапачаткова, перш чым быў перанесены на Нямігу, на яго цяперашняе месца[1][2][3].
З увагі на семантычную «непразрыстасць» назвы рэчкі Мена (Менка), прапаноўвалі шэраг версій, як яе вытлумачваць: з літоўскага menkas «малы, дробны» або menkė «(рыба) мянтуз; (рыба) траска»[4][5][6], ад слоў мень, менёк «(рыба) мянтуз»[7], «мяняць» (апошняе самае малаверагоднае[4][7][8][9]).
Гідронімы тыпу Мень (польск.: Mień), Мена / Мяна (рака ў басейне дняпроўскай Бярэзіны, каля Жодзіна), Мена (прыток Дзясны на ўсходзе ад Чарнігава), Менка (прыток ракі Жыжалы ў басейне Акі, каля Вязьмы) нямецкі гідраніміст Г. Крае звязваў са стараеўрапейскай гідранімічнай асновай *main-, што звязаная з латышскім maiņa «балота» і далей з літоўскім maiva «балота, твань»[10]. Далей да аднаго з варыянтаў індаеўрапейскага кораня *mei- са значэннем размякчэння, падрабнення[11]. Таго ж паходжання і літоўскія гідронімы Mainia, Minia, Minija — ад сінанімічных асноў *main- : *min- са значэннем «балота» (літ.: mynė «балота, твань»)[12].
У гісторыі
правіцьЦяпер Менка амаль перасохла, а ў дакументах XVI ст. адзначаецца яшчэ як рака.
За 2 км ад вусця Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная, знаходзіцца гарадзішча (гл. Строчыцкае гарадзішча) і рэшткі некалькіх вялікіх селішчаў вакол яго. На думку археолагаў, у IX—X ст. тут знаходзіўся Менск, перанесены ў XI ст. на цяперашняе месца[13].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 393.
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн., 1974. — С. 232—234.
- ↑ Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006. С. 14.
- ↑ а б Жучкевіч В. Адкуль імя твае, сталіца // Беларусь № 4, 1967. — С. 22.
- ↑ Роспонд С. Структура и стратиграфия древнерусских топонимов // Восточнославянская ономастика. — М.: Наука, 1972. — С. 22.
- ↑ Нерознак В. П. Названия древнерусских городов / Под. ред. Д. С. Лихачева. — М.: Наука, 1983. — С. 118.
- ↑ а б Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн., 1974. — С. 232—233.
- ↑ Кузняцоў М. Таямніца далёкіх вякоў // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 34. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- ↑ Караткевіч У. Зямля пад белымі крыламі / Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П’есы. Нарыс. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990. С. 385—570. Архівавана 10 жніўня 2010.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 98.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 710—712.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 201, 217.
- ↑ Бабкова В. У. Менска (Мена, Мень) // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — С. 21.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1