Антон Антонавіч Грыневіч

кампазітар, педагог, выдавец, фалькларыст, грамадска-палітычны дзеяч
(Пасля перасылкі з Антон Грыневіч)

Антон Антонавіч Грыневіч (3 мая 1877, хутар Іванаўшчына, Лепельскі павет, цяпер Полацкі раён, Беларусь — 8 снежня 1937[1]) — збіральнік беларускага музычнага меласу (фальклору), выдавец, педагог.

Антон Антонавіч Грыневіч
Антон Грыневіч у пачатку XX ст. (БДАМЛМ)
Антон Грыневіч у пачатку XX ст. (БДАМЛМ)
Дата нараджэння 3 мая 1877(1877-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 снежня 1937(1937-12-08) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці збіральнік народнай музыкі, выдавец, педагог, музыказнавец, кампазітар, music publisher
Навуковая сфера фалькларыстыка
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў Дзісненскае гарадское вучылішча. Калежскі сакратар у Санкт-Пецярбургу, заснавальнік «Выдавецтва Антона Грыневіча» (1910). Удзельнік суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». У 1910—1912 гадах выдаў два тамы кніжкі «Беларускія песьні з нотамі». Загадчык мастацкай падсекцыі Белнацкому (1918), Беларускага народнага дому.

У Вільні з 1920 года. Падтрымліваў Беларускую драматычную майстэрню. У час быцця ў Вільні быў арыштаваны дэфензівай, адбыў год зняволення ў варшаўскай турме. Пазней быў звольнены з Віленскай беларускай гімназіі за недобранадзейнасць, ізноў паддадзены следству. Уцёк у БССР.

 
Супрацоўнікі рэдакцыі «Нашай Нівы» разам з сям’ёй Менке падчас вандроўкі па ваколіцах Вільні. Злева направа стаяць: Антон Грыневіч, Іван Луцкевіч, Лявон і Вольга Менке, Аляксандр Уласаў, Менке-маці, Кароль Менке-бацька, Юльяна і Люцык (Алойз) Менке. Вясна 1915 г. З фондаў БДАМЛМ

У Мінску з 1925 года. Сакратар музычнай падсекцыі Інбелкульта (1925—1928), потым у Акадэміі навук БССР (1929—1930). Удзельнік этнаграфічных экспедыцый на Палессі, на Полаччыне, у паўночных раёнах Беларусі.

Член выдавецкага таварыства «Загляне сонца і ў наша ваконца». Выдаў сваім коштам зборнік «Беларускія песні з нотамі»[2] (1910), зборнік «Беларускія народныя песні з нотамі» (разам з А. Зязюлем, 1912), зборнікі паэзіі Я. Купалы «Гусляр», «Адвечная песня», тры зборнікі апавяданняў Я. Коласа, першую кнігу У. Галубка «Апавяданні», зборнікі навел Таўруса і Гвазда.

 
«Дзіцячы сьпеўнік». Ілюстрацыі Язэпа Горыда

У Вільні выдаў «Народны спеўнік» (1920), «Школьны спеўнік»[3] (1920), «Навука спеву»[4] (1923), «Беларускі дзіцячы спеўнік» (1925). У Вільні рыхтаваў «Канцэртны спеўнік»[5], «Аднагалосыя, двухгалосыя і харавыя канцэртныя спевы». Планаваў выданне вялікага музыка-этнаграфічнага зборніка беларускіх песень, запісаных ім у 1906—1920 гг. З 1925 года жыў у БССР. Падрыхтаваў да друку ў БССР зборнікі «Аднагалосыя, двухгалосыя і шматгалосыя народныя песні», «Дзіцячыя гульні», зборнік фартэпіянных твораў рэвалюцыйнага зместу на тэксты беларускіх пісьменнікаў. Збіраў фальклор на Палессі і ў Падзвінні.

Аўтар артыкулаў у беларускім перыядычным друку. У часопісе «Наш край» апублікаваў артыкул «Праграма-інструкцыя для збіральнікаў беларускай музычна-этнаграфічнай творчасці» (1925).

Арыштаваны ў 1933 годзе, памёр у лагеры.

У архівах Беларусі і Вільні захоўваецца да 1000 запісаў беларускага меласу, сабраных Грыневічам.

Ацэнкі

правіць

Фалькларыстычную і музычна-прапагандысцкую дзейнасць Грыневіча высока ацанілі З. Бядуля[6], кампазітар і знавец беларускага меласу М. В. Анцаў.

Зноскі

  1. БелСЭ 1971.
  2. Песні, апублікаваныя ў зборніку, збіраў цягам 4 гадоў сам Грыневіч.
  3. Музычны дапаможнік, цалкам заснаваны на нацыянальным песенным матэрыяле.
  4. Падручнік для беларускіх пачатковых і сярэдніх школ.
  5. Народныя песні, гарманізаваныя для хору А. Грачанінавым.
  6. У артыкуле «Беларуская народная мелодыя».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць