Адкрыць галоўнае меню

Вінцук Адважны

беларускі пісьменнік
(Пасля перасылкі з Язэп Германовіч)

Вінцук Адважны (сапр. Германовіч Язэп Станіслававіч; 4 сакавіка 1890 — 26 снежня 1978) — беларускі пісьменнік, каталіцкі святар усходняга абраду, паэт, публіцыст.

Вінцук Адважны
Вінцук Адважны.jpg
Род дзейнасці: публіцыст, пісьменнік, паэт
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1890(1890-03-04)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 26 снежня 1976(1976-12-26) (86 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 18981902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпастырскую дзейнасць як вікарый у мясцовасці Далістова Беластоцкага павета. Пазней працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканата (Беласток, Крынкі, Мсцібава, Вялікая Лапеніца).

У 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну з беларускіх школ, у касцёле гаварыў казанні на беларускай мове. Гэта выклікала незадаволенасць найвышэйшай іерархіі, і Адважны вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 уступіў у ордэн марыянаў. Пачаткова выконваў абавязкі пробашча Друйскай парафіі, пазней быў магістрам навіцыяту ў Друйскім кляштары марыянаў і, акрамя таго, настаўнікам рэлігіі і лацінскай мовы ў Друйскай гімназіі. Шырока выступаў у беларускім перыядычным друку. Празаічныя і паэтычныя творы Адважнага рэгулярна з’яўляліся на старонках перыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»). Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі.

З 1932 на місіянерскай працы ў Харбіне (Маньчжурыя), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.

У 1936 вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 дэпартаваны разам са студэнтамі ў Цэнтральную Польшчу, адкуль у хуткім часе зноў выехаў у Харбін. У 1948 арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бяспекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лагерах. Знаходзіўся ў зняволенні ў Сібіры. Пасля смерці Сталіна вызвалены.

Выехаў у Польшчу, пад канец 1959 — у Рым, а неўзабаве прыбыў у лонданскі Дом Марыянаў. Прымаў удзел у рэлігійным і культурным жыцці беларускага замежжа. Рэдагаваў часопіс «Божым шляхам» (Лондан). Пра сваё знаходжанне ў лагерах напісаў успаміны «Кітай — Сібір — Масква», якія выклікалі вялікую цікавасць, былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай, літоўскай мовах.

БібліяграфіяПравіць

 
Вінцук Адважны — Байкі(1973-Лондан)
  • «Як Казюк сабраўся да споведзі», Вільня, 1928.
  • «Казюковае жанімства», Вільня, 1929.
  • «Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну», Вільня, 1930.
  • «Адам і Анелька», Вільня, 1931.
  • «Канёк-Гарбунок» (паводле Яршова), Вільня, 1932.
  • «Бэтлейка», Вільня, 1932.
  • «Унія на Палесьсі», Альберцін, 1932.
  • «Беларускія цымбалы», Вільня, 1933.
  • «Казка аб рыбаку і рыбцы», Вільня, 1935.
  • «Хлапец», Вільня, 1935.
  • «Гануліны клопаты», Вільня, 1935.
  • «Кітай-Сібір-Масква» (успаміны), Мюнхен, 1962.
  • «Пакутныя псальмы» (пераклад вершам), Рым, 1964.
  • «Князь і лапаць. Сучасная казка», Лондан, 1964.
  • «Байкі і іншыя вершы», Лондан, 1973.
  • «Выбраныя творы», Мінск: Кнігазбор, 2011. — 592 с. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / уклад.: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999; ISBN 985-6318-65-3
  • Ласкоў І. Шлях пакутніка: Па старонках адной малавядомай кнігі // ЛіМ, 9.2.1990;
  • Сачанка Б. Сняцца сны… С. 12—14
  • Станкевіч А. Аб жыцці і творчасці В. А. (Вінцука Адважнага) // W.A. Biełaruskija Cymbały. Wilnia, 1933
  • Туронак Ю. Язэп Германовіч — святар і пісьменнік // Наша вера. № 1(2). 1996
  • Юрэвіч Л. Літаратурная спадчына: новы погляд // Беларус (Нью-Ёрк). 1997. Жнівень
  • Горны Алесь. Думкі ўслых (з нагоды выдання збору твораў Вінцука Адважнага) // Наша слова. 2011. № 38.
  • Vytautas Žeimantas. «Juozapas Hermanovičius — kunigas, rašytojas, NKVD kankinys» // «Voruta», 2010, gruod. 23, nr. 24 (714) (на літоўскай)
  • Уладзiмер Калупаеý. Беларускiя мiсiянэры ý Кiтаi // Запiсы 37. New York - Miensk: Беларускi iнстытут навукi й мастацтва, 2014. с. 645 - 650. Belarusian missionaries in China // Entries 37. New York - Miensk: Belarusian Institute of Science and Art, 2014. p. 645 - 650.

СпасылкіПравіць