Адкрыць галоўнае меню
Вёска
Новы Свержань
Novy Śvieržań. Новы Сьвержань (19.03.2009).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
2 086 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1717
Аўтамабільны код
5
Новы Свержань на карце Беларусі ±
Новы Свержань (Беларусь)
Новы Свержань
Новы Свержань (Мінская вобласць)
Новы Свержань

Но́вы Све́ржань[1] (трансліт.: Novy Svieržań, руск.: Новый Свержень) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасвержанскага сельсавета. 2086 жыхароў (2009).

Размешчана ля ўпадзення ракі Жацераўка ў Нёман.

Змест

ГісторыяПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Свержань як мястэчка Наваградскага павета датуецца 1568. У гэты час тут дзейнічалі царква і млын, на правым беразе Нёмана стаяў замак. Мястэчкам супольна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы.

У 1575 Свержань перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла «Сіроткі», які ў 1588 заснаваў тут касцёл, а ў 1590 — царкву. Станам на 1647 у мястэчку было 5 вуліц, 84 двары, на 1681 — 44 крамы. У XVIIXVIII стст. Свержань уваходзіў у склад Мірскага графства. У часы Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 мястэчка спалілі шведскія войскі.

У 1-й палове XVIII ст. у Свержані заснавалі базыльянскі кляштар з семінарыяй, у 1742 Міхал Казімір Радзівіл збудаваў фаянсавую мануфактуру. У сяр. XVIII ст. у мястэчку дзейнічалі 3 млыны, на беразе Нёмана знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец. Станам на 1747 у Свержані было 160 двароў, у кан. XVIII ст. — каля 200 двароў. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Свержань, а суседняя вёска — Стары Свержань.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Новы Свержань апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета. У вайну 1812 года каля мястэчка адбылася бітва паміж расійскімі і французскімі войскамі. У 1860-я ў Новым Свержані было 178 двароў, народнае вучылішча, школа, касцёл, капліца, царква, сінагога, 2 млыны, каля 20 крамаў, карчма, паштовая станцыя, рэгулярна праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 297 двароў, у пач. XX ст. — 487 двароў.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Новы Свержань апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета.

У 1939 Новы Свержань увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1998 тут было 864 двары.

НасельніцтваПравіць

ІнфраструктураПравіць

У Новым Свержані працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, пошта.

ЭканомікаПравіць

РУП «Навасвержанскі лесазавод» (піламатэрыялы, шпон, шпала), ТАА «Стаўбцоўскі райаграсервіс», ПУП «Мядзведзь тайгі» (вытворчасць слясарнага інструменту).

Турыстычная інфармацыяПравіць

СлавутасціПравіць

ГалерэяПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Све́ржан, Но́вы Све́ржынь
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. Warszawa, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  3. Валерый Шаблюк. Новы Свержань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 334.

ЛітаратураПравіць

  • Шаблюк В. Новы Свержань // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5. Мн.: БелЭн, 1999.

СпасылкіПравіць