Атар Давідавіч Іаселіяні

Атар Давідавіч Іаселіяні (груз. ოთარ დავითის ძე იოსელიანი; нар. 2 лютага 1934, Тбілісі) — грузінскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. З 1984 года працуе ў Францыі.

Атар Давідавіч Іаселіяні
груз. ოთარ იოსელიანი
Дата нараджэння 2 лютага 1934(1934-02-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 2023(2023-12-17)[5][6][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія сцэнарыст, мантажор, акцёр, рэжысёр, кампазітар, дырыжор, піяніст, рэжысёр-дакументаліст, кінарэжысёр, педагог
Узнагароды
IMDb ID 0409646
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1961 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа.

У 1961 годзе паставіў кароткаметражную стужку «Красавік», у 1964 годзе зняў дакументальны фільм «Чыгун», паказаўшы ў ім адзін дзень працы металургічнага завода. Для гэтых фільмаў быў уласцівы арыгінальны рэжысёрскі стыль, які яскрава выявіўся ў яго першай поўнаметражнай карціне «Лістапад» (1966), ганараванай у Канах прыза ФIПРЭСI і прыза Жоржа Садуля за лепшы дэбют. У 1971 годзе на экраны выйшаў фільм «Жыў пеўчы дрозд», у 1976 годзе рэжысёр паставіў «Пастараль», якая атрымала прыз ФІПРЭСІ на Берлінскім кінафестывалі.

З пачатку 1980-х гадоў працуе ў Францыі, там ён зняў некалькі дакументальных і поўнаметражных карцін. У 1984 годзе з’явілася стужка «Фаварыты месяца», атрымала на Венецыянскім кінафестывалі Спецыяльны прыз журы. Гэтай жа прэміяй былі адзначаны яшчэ два фільмы — «І стала святло» (1989) і «Разбойнікі. Кіраўнік VII» (1996). Пастаўленае ў 1992 годзе «Паляванне на матылькоў» атрымала некалькі кінаўзнагарод, уключаючы прэмію італьянскай кінакрытыкі імя Ф. Пазінеці на Венецыянскім кінафестывалі і прэмію фонду Андрэя Таркоўскага на XVIII Міжнародным кінафестывалі ў Маскве.

Зноскі

  1. Otar Iosseliani // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Otar Ioseliani // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
  4. Catalog of the German National Library Праверана 20 снежня 2023.
  5. Умер Отар Иоселиани — 2023. Праверана 17 снежня 2023.
  6. а б Le cinéaste géorgien Otar Iosseliani, chantre des plaisirs simples, est mortLe Monde. Праверана 18 снежня 2023.
  7. Chant d'hiver, ou le goût de l'irrévérenceCineuropa. Праверана 2 ліпеня 2022.

Літаратура правіць