Будынак гарадской думы (Гомель)

Гомель

Будынак гарадской думы — будынак у Гомелі, размешчаны па адрасе вул. Савецкая, 1.

Славутасць
Будынак гарадской думы (Гомель)
52°25′32″ пн. ш. 31°00′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар Яўген Кірылавіч Торлін
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Г000073шыфр 313Г000073
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 1889 годзе (арх. Я. Торлін) з цэглы. На першым паверсе размяшчаліся крамы, а на другім — гарадская дума і гарадская ўправа. Пасля рэвалюцыі ў будынку размяшчалася рэдакцыя газеты «Гомельская праўда». З 1921 года ў будынку знаходзяцца два цэхі фабрыкі «Палесдрук». У 1970 годзе на будынку ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар Ц. С. Барадзіна. У 2017 годзе на будынку ўсталяваны мемарыяльныя дошкі ў гонар поўнага кавалера ордэна Славы В. Д. Вятошкіна і Героя Савецкага Саюза Ц. С. Барадзіна, якія некалі працавалі тут на фабрыцы «Палесдрук»[1].

Архітэктура правіць

Прамавугольны ў плане 3-павярховы будынак (3-і паверх надбудаваны ў 1935 годзе), вокны 2-га і 3-га паверхаў аформлены ліштвамі і завершаны франтончыкамі. Цэнтральная частка будынка вылучана лапаткамі. Паверхі аддзеляны цагляным зубчатым поясам і квадратнымі філёнгамі. Вуглы апрацаваны руставанымі лапаткамі. У дэкаратыўным афармленні будынка праявіліся рысы эклектызму.

Галерэя правіць

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.

Спасылкі правіць