Мікалай Мікалаевіч Корбут

беларускі дзяржаўны дзеяч

Мікала́й Мікала́евіч Ко́рбут (14 красавіка 1963, в. Ужа Капыльскага раёна, Мінская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Мікалай Мікалаевіч Корбут
Сцяг Кіраўнік справамі прэзідэнта Сцяг
4 снежня 2009 — 18 студзеня 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Мікалай Дамашкевіч
Пераемнік Віктар Шэйман
Нараджэнне 14 красавіка 1963(1963-04-14) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння школы паступіў у Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны тэхнікум. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя. В. У. Куйбышава.

Працаваў інструктарам, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Міністраў Беларусі.

З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванню дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

У 2001—2009 гадах — Першы намеснік кіраўніка спраў прэзідэнта.

4 снежня 2009 года быў прызначаны кіраўніком спраў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1], а 18 студзеня 2013 года быў вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу[2].

22 студзеня 2018 года ўказам прэзідэнта № 23 быў вызвалены з пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую работу і ўзгоднены на пасаду намесніка дзяржсакратара — члена Пасткама Саюзнай дзяржавы[3].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ордэнам Айчыны III ступені (2016)[4].

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць