Мікалай Палікарпавіч Чалы

Мікалай Палікарпавіч Чалы (7 ліпеня 1915, г. Куп’янск, Харкаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Харкаўская вобласць Украіны  — 2 ліпеня 1944, в. Дарашэвічы, Петрыкаўскі раён, БССР, цяпер Петрыкаўскі раён, Беларусь) — камандзір групы хвалевікоў 66-га асобнага атрада дымамаскіроўкі і дэгазацыі Дняпроўскай ваеннай флатыліі, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Мікалай Палікарпавіч Чалы
Дата нараджэння 7 ліпеня 1915(1915-07-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1944(1944-07-02) (28 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 7 ліпеня 1915 года ў горадзе Куп’янск Харкаўскай губерні ў сям'і рабочых[1].

У Ваенна-марскім флоце з 1937 года. Служыў на Керчанскай ваенна-марской базе Чарнаморскага флоту. Скончыў школу сувязі. Член УКП(б) з 1941 года.

У баях у Вялікую Айчынную вайну з 1941 года. Удзельнік абароны Адэсы і Севастопаля. Удзельнічаў у абароне Керчанскай ваенна-марской базы, у высадцы дэсанта на Керчанскі паўвостраў у 1941 годзе, у абароне Туапсінскай ваенна-марской базы.

Камандзір групы 66-га асобнага атрада Дняпроўскай ваеннай флатыліі малодшы лейтэнант М. П. Чалы камандаваў галаўным атрадам у 4 дэсантных аперацыях. 28 чэрвеня 1944 г. атрад фарсіраваў Прыпяць каля в. Скрыгалаў Мазырскага раёна, пераадолеў драцяную загароду і міннае поле, выявіў размяшчэнне сіл ворага, 29 чэрвеня 1944 г. заняў в. Конкавічы Петрыкаўскага раёна, што садзейнічала поспеху наступлення Чырвонай Арміі і вызваленню Петрыкава[1].

2 ліпеня 1944 г. адбыўся жорсткі бой за вёску Дарашэвічы. Атрад малодшага лейтэнанта Чалага імкліва ўварваўся ў сяло і стаў адціскаць гітлераўцаў да цэнтра. Гэтым скарысталіся асноўныя сілы дэсанта і ачысцілі населены пункт ад праціўніка. Гітлераўцы вымушаны былі пакінуць Дарашэвічы і схавацца за высокім валам, які агароджваў іх галоўнае ўмацаванне. Калі да варожага вала заставалася зусім трохі, злева ўдарыў кулямёт. Дэсантнікі заляглі, а камандзір з гранатай у руцэ прыпадняўся для кідку. Чалы яшчэ паспеў кінуць гранату, але выбуху ўжо не пачуў.

Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у в. Дарашэвічы[1].

Памяць правіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета 7 сакавіка 1945 года Мікалаю Палікарпавічу Чаламу прысвоена пасмяротна званне Героя Савецкага Саюза[1].

Яго імем названа вуліца ў Петрыкаве, імя героя навечна занесена ў спіс аднаго з вучэбных атрадаў ВМФ[1].

Зноскі

  1. а б в г д Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Зайцев А. Д., Рощин И. И., Соловьёв В. Н. Зачислены навечно. Кн. 2. — М.: Политиздат, 1990. (руск.)
  • Подвиги во имя Отчизны. 2-е изд. — Харьков: Прапор, 1985. (руск.)

Спасылкі правіць

Мікалай Палікарпавіч Чалы на сайце «Героі краіны»