Натан Барысавіч Грубін

дырыжор і педагог

Натан Барысавіч Грубін (27 сакавіка 1893, Крамянчуг — 17 студзеня 1945) — дырыжор і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1940).

Натан Барысавіч Грубін
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 27 сакавіка 1893(1893-03-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 студзеня 1945(1945-01-17) (51 год)
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Язэпс Віталс
Прафесіі дырыжор, педагог
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Петраградскую кансерваторыю ў 1917 годзе (клас кампазіцыі Я. Віталса). У 1925—1927 і 1941—1945 гадах у тэатрах оперы і балета Харкава, Свярдлоўска, Куйбышава, Пярмі, Ташкента. У 1938—1941 гадах галоўны дырыжор Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (1940—1941) і Ташкенцкай кансерваторыі (1941—1945).

Творчасць правіць

Музычны кіраўнік пастановак нацыянальных опер «У пушчах Палесся» А.Багатырова (1939), «Кветка шчасця» А. Туранкова (1940). З іншых работ на беларускай сцэне: «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава (1938), балет «Лебядзінае возера» (1938) і «Пікавая дама» (1941) П. Чайкоўскага, «Казкі Гофмана» Ж. Афенбаха (1941), «Трыльбі» А. Юрасоўскага.

Зноскі

Літаратура правіць