Павел Сямёнавіч Лунгін

Павел Сямёнавіч Лунгін (нар. 12 ліпеня 1949, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і сцэнарыст, лаўрэат Канскага кінафестывалю (1990), Народны артыст Расіі (2008).

Павел Сямёнавіч Лунгін
Дата нараджэння 12 ліпеня 1949(1949-07-12)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Сямён Львовіч Лунгін[d]
Маці Ліліяна Зіноўеўна Лунгіна[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кінасцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 0526732
lunginstudio.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1971 годзе скончыў аддзяленне структурнай і прыкладной лінгвістыкі МДУ. У гэтым жа годзе ў яго нарадзіўся сын Аляксандр (у будучыні — прадзюсар і кінарэжысёр). У 1980 годзе Павел Лунгін скончыў рэжысёрскае аддзяленне Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў (майстэрня Г. Данелія, М. Львоўскага).

У кіно Павел Лунгін дэбютаваў як сцэнарыст ў 1976 годзе — сямейным фільмам «Уся справа ў браце», які распавядае гісторыю двух братоў, адзін з якіх прыкладны вучань, а другі — вісус і лайдак. Затым паводле яго сцэнарыяў былі зроблены карціны «Канец імператара тайгі» (1978) і «Непераможны» (1983). Першы фільм прайгравае адну з малавядомых старонак біяграфіі Аркадзя Гайдара (Голікава), калі ён, юнаком быў прызначаны камандзірам атрада ЧАПа (частак адмысловага прызначэння); а другі распавядае гісторыю былога чырвонаармейца Андрэя Хромава, апантанага ідэяй стварэння новага віду барацьбы — самаабароны без зброі. Таксама па сцэнарыях Паўла Лунгіна былі зняты такія фільмы, як камедыйная меладрама «Усё наадварот» (1981), драмы «Спадарожнік» (1986) і «Хрысціяне» (1987), гістарычная драма «Усходні раман» (1992).

З пачатку 1990-х гадоў жыве ў Францыі.

У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[4].

Зноскі

  1. Pavel Lungin // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  4. «Мы глубоко возмущены, что диалогу с обществом власть предпочитает насилие»

Спасылкі правіць