Паўль Э́рліх (ням.: Paul Ehrlich, 14 сакавіка 1854, Штрэлен, Сілезія20 жніўня 1915, Бад-Хомбург, Германія) — нямецкі лекар, імунолаг, бактэрыёлаг, хімік, заснавальнік хіміятэрапіі. Доктар медыцыны (1878). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1908, разам з І. І. Мечнікавым). Ганаровы член Нямецкага хімічнага таварыства[5].

Паўль Эрліх
ням.: Paul Ehrlich
Дата нараджэння 14 сакавіка 1854(1854-03-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 1915(1915-08-20)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Hedwig Pinkus[d]
Род дзейнасці біёлаг, імунолаг, вынаходнік, урач, выкладчык універсітэта, хімік, фармаколаг
Навуковая сфера Імуналогія, бактэрыялогія, хімія, хіміятэрапія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Karl Weigert[d] і Роберт Кох
Вядомы як даследчык у вобласці імуналогіі, заснавальнік хіміётэрапіі
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне, (1908), медаль Лібіха
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ва ўніверсітэтах у гарадах Брэслаў, Страсбургу, Фрайбургу[5], Лейпцыгу. З 1878 г. працаваў у Берлінскай клініцы. З 1887 г. у Берлінскім універсітэце, з 1890 г. прафесар. Адначасова з 1882 г. у Інстытуце інфекцыйных хвароб Р. Коха ў Берліне. З 1896 г. дырэктар заснаванага ім[5] Інстытута па вывучэнні сываратак у Штэгліцы. З 1899 года дырэктар Інстытута эксперыментальнай медыцыны ў Франкфурце-на-Майне.

Навуковая дзейнасць правіць

П. Эрліху належаць працы па праблемах гематалогіі, гісталогіі, анкалогіі. Зрабіў апісанне розных форм лейкацытаў крыві, значэнне касцявога мозгу і лімфоідных органаў у кроваўтварэнні. Сфармуляваў першую хімічную інтэрпрэтацыю імуналагічных рэакцый («тэорыя бакавых ланцугоў»). Распрацаваў метады лячэння некаторых інфекцыйных захворванняў. Даказаў магчымасць мэтанакіраванага сінтэзу хіміятэрапеўтычных сродкаў. У 1907[6] г. стварыў прэпарат сальварсан (прэпарат 606[5])для лячэння сіфілісу.

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. а б Paul Ehrlich // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Paul Ehrlich // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  5. а б в г д ЭРЛИХ, ПАУЛЬ // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
  6. Эрлих Пауль (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 150—151. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць