Пётр Пятровіч Ізвольскі
Пётр Пятровіч Ізвольскі (14 лютага 1863, Екацярынаслаў, Расійская імперыя — 9 снежня 1928, Ле-Везінэ, Францыя) — расійскі дзяржаўны дзеяч, обер-пракурор Найсвяцейшага Сінода (1906—1909), на эміграцыі — протаіерэй.
Пётр Пятровіч Ізвольскі | |
---|---|
Нараджэнне |
14 (26) лютага 1863 |
Смерць |
9 снежня 1928 (65 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Ізвольскія |
Бацька | Pyotr Izvolsky[d] |
Маці | Yevdokiya Gezhelinskaya[d] |
Веравызнанне | праваслаўе |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сям’я правіць
З роду Ізвольскіх, сын губернатара Пятра Аляксандравіча і брат дыпламата Аляксандра Ізвольскіх. Быў жанаты з Марыяй Сяргееўнай з роду Галіцыных, з якой меў дзвюх дачок, Марыю (Арсеннева; 1887 — ?) і Вольгу (Раговіч; 1897 — ?), і двух сыноў — Сяргея (1890—1955) і Пятра (1894 — ?).
Адукацыя правіць
Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (1886), быў стыпендыятам ва ўніверсітэце Пізы (Італія). У 1887 годзе атрымаў ступень кандыдата Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (дысертацыя прысвечана святому Францыску Асізскаму).
Дзейнасць правіць
З 1886 года на службе ў дэпартаменце ўнутраных зносін міністэрства замежных спраў. Ад 1887 — калежскі сакратар, быў пераведзены на службу ў міністэрства ўнутраных спраў. З 1888 — в. а. службоўца асобых даручэнняў VII класа пры галоўным кіраўніку грамадзянскай часткай на Каўказе. З 1890 года тытулярны саветнік.
З 1891 служыў у міністэрстве народнай асветы, член ад міністэрства ў Навасільскай павятовай навучальнай радзе, службоўца адмысловых даручэнняў VI класа пры міністры народнай асветы. З 1893 калежскі асэсар. У 1892—1893 кіраваў аддзяленнем Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа ў Тульскай губерні, займаўся арганізацыяй харчовай дапамогі насельніцтву, якое галадала, за што атрымаў ганаровае грамадзянства горада Навасільск Тульскай губерні (1907). У 1893 быў камандзіраваны для інспекцыі палесцінскіх і сірыйскіх школаў Імператарскага Праваслаўнага палесцінскага таварыства. Вынікі інспекцыі былі выдадзены асобнай кнігай.
З 1894 выконваючы абавязкі інспектара Кіеўскай навучальнай акругі. З 1895 — камер-юнкер Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 1896 надворны саветнік. З 1896 інспектар Кіеўскай навучальнай акругі. З 1899 памочнік папячыцеля Кіеўскай навучальнай акругі. З 1900 калежскі саветнік. З 1901 камергер Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 1902 папячыцель Рыжскай навучальнай акругі. З 1903 — стацкі саветнік. З 1904 папячыцель Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі. У якасці папячыцеля Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі спрыяў збліжэнню школы з сям’ёй і арганізацыі бацькоўскіх радаў. З 1905 сапраўдны стацкі саветнік. З 19 лістапада 1905 таварыш міністра народнай асветы.
З 27 ліпеня 1906 — обер-пракурор Найсвяцейшага Сінода. Яго кандыдатуру на пост обер-пракурора прапанаваў брат Аляксандр Ізвольскі, які быў тады міністрам замежных спраў. Як обер-пракурор, выявіў сябе прыхільнікам самастойнасці царквы. Здолеў дамагчыся падтрымкі ў членаў Сінода, прапановы якіх амаль заўсёды атрымлівалі яго падтрымку. У той самы час ён не меў выразнай пазіцыі адносна перспектыў царкоўна-дзяржаўных стасункаў. Адстаўку Ізвольскага з пасады обер-пракурора кадэцкая газета «Речь» (нумар ад 6 лютага 1909) звязвала з яго абаронай аўтаноміі духоўных школаў, якая сустрэла непрыманне з боку кансерватыўнай часткі епіскапату. Але Сяргей Фірсаў звяртаў увагу на незадаволенасць старшыні Рады міністраў Пятра Сталыпіна адсутнасцю ў Ізвольскага дастатковай ініцыятывы.
З 1907 гофмайстар Двара Яго Імператарскай Вялікасці. З 5 лютага 1909 член Дзяржаўнай рады, належаў да памяркоўна-ліберальнай Групы цэнтра. Быў старшынёй і дакладчыкам камісіі па школьным заканадаўстве.
Узнагароды правіць
На эміграцыі правіць
Падчас грамадзянскай вайны жыў на лецішчы ў Ялце, адкуль у кастрычніку 1920 года эміграваў з сям’ёй у Канстанцінопаль, затым пераехаў у Парыж, дзе быў сябром прыходскага савета царквы Святога Аляксандра Неўскага. З 19 снежня 1921 — дыякан, з 15 лютага 1922 — іерэй (пасвечаны мітрапалітам Яўлогіем (Георгіеўскім)), плябан Свята-Мікалаеўскага храма ў Бруселі (да 1928). З 1923 — протаіерэй, благачынны прыходаў у Бельгіі і Галандыі. У 1923—1927 — сябар епархіяльнай рады пры мітрапаліце Яўлогіі. Быў сябрам кіравання Камітэту дапамогі расійскім інвалідам, заснавальнікам і кіраўніком асветна-дабрачыннае Мікола-Янаўскае суполкі, рэдактарам штотыднёвіка La Semaine religieuse («Царкоўны тыдзень»), стварыў расійскую прыходскую школу ў Бруселі. Сябар Ліцэйскага бюро на эміграцыі.
У 1928 у сувязі з цяжкай хваробай выйшаў за штат, пераехаў у Францыю (пад Парыж) і неўзабаве сканаў. Пахаваны на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа.
Працы правіць
- Учебные заведения Императорского Православного палестинского общества в апреле и мае 1893. СПб, 1894 (2-е издание — СПб, 1896).
- К вопросу о соединении Церквей. Мюнхен, 1922.
Бібліяграфія правіць
- Нивьер, Антуан. Православные священнослужители, богословы и церковные деятели русской эмиграции в Западной и Центральной Европе. 1920—1995: Биографический справочник. М.-Париж, 2007. С. 221.
- Шилов Д. Н. Государственные деятели Российской империи. Главы высших и центральных учреждений. 1802—1917. Биоблиографический справочник. СПб, 2001. С. 270—272.
- Фирсов С. Л. Православная церковь и государство в последнее десятилетие существования самодержавия в России. СПб, 1996.