Рыгор Аляксандравіч Худалееў
Рыгор Аляксандравіч Худалееў (22 лютага 1902, вёска Ізабеліна, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць — 4 ліпеня 1964, Мінск) — Герой Савецкага Саюза.
Рыгор Аляксандравіч Худалееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лютага 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 ліпеня 1964 (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, працаваў у Лешчынскім сельсавеце. У Чырвонай Арміі з 1924 года. Вайсковую службу пачаў радавым артылерыйскага палка ў Віцебску. У 1930 годзе скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Беларусі.
У Вялікую Айчынную вайну — на фронце з 1941 года. Начальнік штаба 462-га артылерыйскага палка. Удзельнік абарончых баёў у раёнах Нясвіжа, Слуцка, Крычава, Клімавічаў, на Беразіне, Друці, Маскоўскай бітвы, вызвалення Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы.
Вызначыўся ў Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 года. Пад яго камандаваннем артылерысты 306-й стралковай дывізіі ўдзельнічалі ў прарыве абароны ворага на тэрыторыі Сіроцінскага раёна. 24 чэрвеня 1944 года фарсіравалі Заходнюю Дзвіну ў раёне вёскі Шарыпіна, вызвалялі Бешанковічы, Лепель, Докшыцы.
За паспяховыя баявыя дзеянні пры ажыццяўленні аперацыі, асабістую мужнасць у баях палкоўніку Р. А. Худалееву Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1947 годзе скончыў ваенную акадэмію. Працягваў службу ў радах Савецкай Арміі да 1955 года, дзе займаў высокія камандныя пасады. Памёр 4 ліпеня 1964 года Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Памяць правіць
Імя Героя ў 1964 годзе прысвоена школе ў вёсцы (сучасны аграгарадок) Паўлавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці[1].
Зноскі
- ↑ Сайт ДУА «Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Р. А. Худалеева»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 26 сакавіка 2016.
Літаратура правіць
- Худалееў Рыгор Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 74. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.
Спасылкі правіць
- Рыгор Аляксандравіч Худалееў на сайце «Героі краіны»
- Сайт ДУА «Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Р. А. Худалеева» Архівавана 19 жніўня 2014.