Сталінградскі фронт

Сталінгра́дскі фронт утвораны 12 ліпеня 1942 года на базе палявога ўпраўлення войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, у складзе 21-й, 62-й, 63-й і 64-й армій, пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі.

Сталінградскі фронт
руск.: Сталинградский фронт
Эмблема УС
Гады існавання 12 ліпеня 19421 студзеня 1943
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасць аб’яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры С. К. Цімашэнка
В. М. Гардоў
А. І. Яроменка

Склад фронту правіць

Арміі правіць

Злучэнні франтавога падпарадкавання правіць

Стралковыя, паветрана-дэсантныя і кавалерыйскія злучэнні правіць

  • 38-я стралковая дывізія
  • 131-я стралковая дывізія
  • 169-я стралковая дывізія
  • 196-я стралковая дывізія
  • 208-я стралковая дывізія
  • 223-я стралковая дывізія
  • 229-я стралковая дывізія
  • 299-я стралковая дывізія
  • 244-я стралковая дывізія
  • 399-я стралковая дывізія
  • 77-ы ўмацаваны раён

Артылерыйскія і мінамётныя злучэнні правіць

  • 281-ы гвардзейскі мінамётны дывізіён
  • 56-ы гвардзейскі мінамётны полк
  • 76-ы гвардзейскі мінамётны полк
  • 457-ы гарматны артылерыйскі полк
  • 594-ы гарматны артылерыйскі полк
  • 416-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
  • 493-ці знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
  • 502-гі знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
  • 1183-ці знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
  • 1257-ы знішчальна-супрацьтанкавы артылерыйскі полк
  • Асобны мінамётны полк (без нумара)
  • 400-ы асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
  • 47-ы гвардзейскі мінамётны полк (без 246-га дывізіёна)
  • 76-ы гвардзейскі мінамётны полк (без 346-га дывізіёна)
  • 79-ы гвардзейскі мінамётны полк
  • 90-ы гвардзейскі мінамётны полк
  • 209/18-ы гвардзейскі мінамётны полк
  • 111/19-ы гвардзейскі мінамётны полк
  • 275/51-ы гвардзейскі мінамётны полк
  • 358/83-ці гвардзейскі мінамётны полк
  • 226-ы зенітны артылерыйскі дывізіён

Бранятанкавыя і механізаваныя злучэнні правіць

  • 2-і танкавы корпус:
    • 26-я танкавая брыгада
    • 39-я танкавая брыгада
    • 99-я танкавая брыгада
    • 69-я танкавая брыгада
    • 254-я танкавая брыгада
    • 2-я мотастралковая брыгада
  • 12-я танкавая брыгада
  • 6-я танкавая брыгада
  • 84-я танкавая брыгада
  • 133-я танкавая брыгада
  • 135-я танкавая брыгада
  • 163-я танкавая брыгада
  • 188-я танкавая брыгада
  • 189-я танкавая брыгада
  • 36-ы асобны аўтабранятанкавы батальён
  • 37-ы асобны аўтабранятанкавы батальён

Інжынерныя войскі правіць

  • 43-я інжынерная брыгада спецыяльнага прызначэння
  • 19-я сапёрная брыгада
  • 21-я сапёрная брыгада
  • 17-ы гвардзейскі батальён мінёраў
  • 44-ы асобны інжынерны батальён[2]
  • 56-ы асобны інжынерны батальён
  • 119-ы асобны інжынерны батальён
  • 241-ы асобны інжынерны батальён
  • 44-ы пантонна-маставы батальён
  • 47-ы пантонна-маставы батальён
  • 103-ці пантонна-маставы батальён
  • 105-ы пантонна-маставы батальён
  • 107-ы пантонна-маставы батальён
  • 126-ы пантонна-маставы батальён
  • 160-ы пантонна-маставы батальён
  • 1504-ы асобны мінна-саперны батальён

Авіяцыйныя часці правіць

  • 38-я рухомая авіяцыйная рамонтная майстэрня[3].

Камандуючы склад правіць

 
А. І. Яроменка

Камандуючыя правіць

Члены Ваеннага Савета правіць

Начальнікі штаба правіць

Камандуючыя артылерыяй фронту правіць

  • Генерал-маёр артылерыі Гусакоў А. А. з ліпеня 1942 па верасень 1942 года.
  • Генерал-маёр артылерыі Мацвееў В. М. з кастрычніка 1942 па люты 1943 года.

Дзеянні фронту правіць

Перад Сталінградскім фронтам стаяла задача: абараняючыся ў паласе шырынёй 520 км, спыніць далейшае прасоўванне праціўніка.

У пачатковы перыяд абарончых дзеянняў пад Сталінградам праціўнік пераўзыходзіў савецкія войскі па асабоваму складу ў 1,7 разы, у артылерыі і танках у 1,3 разы, па колькасці самалётаў — больш чым у 2 разы.

У сувязі з прарывам нямецкімі войскамі савецкага фронту на паўднёва-заходнім накірунку Сталінградскі фронт атрымаў задачу спыніць праціўніка, не дапусціць яго да Волгі, трывала абараняць мяжу па р. Дон.

17 ліпеня 1942 года авангард 6-й нямецкай арміі сустрэўся з перадавымі атрадамі 62-й і 64-й армій, высунутымі на далёкія подступы да Сталінграду.

Баі перадавых атрадаў з'явіліся пачаткам Сталінградскай бітвы 1942—1943 гадоў. Пасля 6 дзён баёў на гэтым рубяжы праціўнік вымушаны быў разгарнуць частку галоўных сіл 6-й арміі. Праз два тыдні з каўказскага напрамку на сталінградскі была перенакіравана 4-я нямецкая танкавая армія.

У сувязі з узрослай шырынёй паласы абароны (каля 800 км) фронт 7 жніўня 1942 года падзелены на Сталінградскі (21-я, 62-я, 63-я, 4-я танкавая, 16-я паветраная арміі) і Паўднёва-Усходні (51-я, 57-я і 64-я арміі), а 10 жніўня Сталінградскі фронт быў падпарадкаваны камандуючаму войскамі Паўднёва-Усходняга фронту. Дырэктывай ад 28 верасня 1942 года Стаўка ВГК скасавала адзінае камандаванне Паўднёва-Усходняга і Сталінградскага франтоў і 30 верасня 1942 года пераназвала Сталінградскі фронт у Данскі, а Паўднёва-Усходні — у Сталінградскі[4] (28-я, 51-я, 57-я, 62-я, 64-я агульнавайсковыя і 8-я паветраная арміі, а са снежня таксама 5-я ўдарная і 2-я гвардзейская арміі)[5].

20 лістапада войскі Сталінградскага фронту перайшлі ў контрнаступленне і 23 лістапада ва ўзаемадзеянні з войскамі Паўднёва-3аходняга фронту акружылі 330-тысячную групоўку нямецка-фашысцкіх войскаў у міжрэччы Волгі і Дона. З 12 па 30 снежня яны правялі Кацельнікаўскую аперацыю, у выніку якой адбілі спробу праціўніка дэблакіраваць акружаныя пад Сталінградам войскі і разграмілі яго Кацельнікаўскую групіроўку[5].

1 студзеня 1943 года Сталінградскі фронт быў ператвораны ў Паўднёвы фронт[5].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Сталінградскі фронт