Студыя БМ (скарочана ад «Беларуская Маладзёжная»[1]) — трэці альбом беларускага рок-гурта Мроя. Запісаны ўлетку 1988 года і выдадзены на кампакт-касетах у тым самым годзе. Увосень на Беларускім радыё было запісана яшчэ пяць песень пад агульнай назвай «Студыя БМ-2». Песня «Ён яшчэ вернецца» з альбома «Студыя БМ» перамагла ў хіт-парадзе радыё «Беларуская маладзёжная» пад канец 1988 года (праводзілася галасаванне слухачоў). Гэтая ж песня ўвайшла першай у зборнік «Лепшыя песьні з альбомаў 1988—1990». Таксама ў зборнік увайшлі песні «Зямля», «Зондэркаманда», «Вайна» і «Пераможцы». Песня «Зямля» таксама ўвайшла ў альбом «Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя» гурта N.R.M.
1. |
«Хто верне» |
3:39 |
2. |
«Горад» |
2:27 |
3. |
«Зондэркаманда» |
3:33 |
4. |
«Званы» |
3:50 |
5. |
«Пераможцы» |
3:28 |
6. |
«Дэвальвацыя» |
2:13 |
7. |
«Амбіцыі» |
4:09 |
8. |
«Паляванне на вядзьмарак» |
3:14 |
9. |
«Ён яшчэ вернецца» |
3:06 |
10. |
«Зямля» |
3:36 |
11. |
«Вайна» |
3:48 |
37:03 |
Зноскі