«Сыны Ірака» (араб. أبناء العراق‎‎), таксама «Адраджэнне» (араб. إحياء‎‎) — кааліцыя суніцкіх апалчэнняў у іракскай правінцыі Анбар. У гады Іракскай вайны групоўка выступала на баку кааліцыйных сіл і сфармаванага імі ўрада краіны, змагаючыся супраць партызанскага руху. «Сыны» сфармаваліся ў 2005 годзе і ў розным выглядзе праіснавалі да 2013[1].

Сыны Ірака
Рэлігійная прыналежнасць іслам (сунізм)
Лідары Абдул Сатар Бузай Аль-Рышаві
Актыўная ў Аль-Анбар, Ірак
Сфарміравана 2005
Расфарміравана 2013
Саюзнікі Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку
Ірак Ірак
Праціўнікі Ірак Іракскія паўстанцы
Колькасць членаў 51 900 байцоў у 2011 годзе
Удзел у канфліктах Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Іраку
Сайт sahwat-aliraq.com

Многія незалежныя аналітыкі прыпісвалі ў заслугі апалчэння зніжэнне ўзроўню гвалту ў раёнах, дзе яно дзейнічала; аднак хуткі рост групоўкі таксама выклікаў асцярогі з нагоды сцвярджэнняў аб цёмным мінулым некаторых членаў, зарплата якіх першапачаткова цалкам аплачвалася амерыканскімі вайскоўцамі[2]. Прэм’ер-міністр Ірака Нуры аль-Малікі папярэдзіў, што ўзброеныя ЗША мясцовыя грамадзяне павінны знаходзіцца пад камандаваннем новай іракскай арміі або паліцыі[3].

У 2009 годзе Міністэрства абароны Ірака распусціла суніцкія групоўкі, каб яны не сталі асобнай ваеннай сілай. Пазней у тым жа годзе некаторыя члены апалчэнняў (пасля таго, як не атрымалі поспех на выбарах) пагражалі падпаліць вуліцы і «пачаць племянную вайну»[4].

Пасля перавыбрання ў 2010 годзе Нуры аль-Малікі Ісламская дзяржава разгарнула кампанію забойстваў суніцкіх племянных лідараў і рэшткаў руху ў Аль-Анбар. Перастрэлкі і забойствы былі задакументаваны ў відэазапісах ІД пад назвай «Звон мячоў»[5]. У перыяд з 2009 па 2013 год былі забіты 1345 членаў «Адраджэння», што фактычна прывяло да знішчэння арганізацыі[6].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Rubin, Alissa J.; Damien Cave (December 23, 2007). "In a Force for Iraqi Calm, Seeds of Conflict". The New York Times. Архівавана з арыгінала April 24, 2009. Праверана December 24, 2007.
  2. "Iraq government to pay Sunni groups". Al Jazeera. October 3, 2008. Архівавана з арыгінала October 1, 2008. Праверана October 1, 2008.
  3. "US buys 'concerned citizens' in Iraq, but at what price?". Google News. Associated Press. October 16, 2007. Архівавана з арыгінала September 7, 2008. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2007. Праверана 14 верасня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2007. Праверана 14 верасня 2020.
  4. Chulov, Martin (2009-04-01). "Iraq disbands Sunni militia that helped defeat insurgents". The Guardian. ISSN 0261-3077. Праверана 2018-09-15.
  5. Ignatius, David (October 2015). "How ISIS Spread in the Middle East". The Atlantic. Праверана 29 October 2015.
  6. Ignatius, David (November 20, 2014). "Stopping an Awakening in Iraq before it can start". Washington Post. Праверана 29 October 2015.

Спасылкі правіць