Чэмпіянат свету па водных відах спорту 2017

Чэмпіянат свету па водных відах спорту 2017 года (таксама Акватыка-2017) — 17-ы па ліку чэмпіянат пад эгідай Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA), які праходзіў у Будапешце (Венгрыя) з 14 па 30 ліпеня 2017 года.

17-ы чэмпіянат свету FINA
Горад-арганізатар Венгрыя Будапешт, Венгрыя
Разыгрываецца медалёў 75 камплектаў
Адкрыццё 14 ліпеня 2017 года
Закрыццё 30 ліпеня 2017 года
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выбары месца правядзення правіць

15 ліпеня 2011 года на Генеральным кангрэсе FINA у Шанхаі месцам правядзення чэмпіянату была абрана Гвадалахара (Мексіка). Незадоўга да галасавання Гуанчжоу (Кітай) і Манрэаль (Канада) знялі свае заяўкі і адзіным канкурэнтам застаўся Ганконг.

У лютым 2015 года, Мексіка адмовілася ад правядзення чэмпіянатаў свету з фінансавых прычын (расходы на арганізацыю чэмпіянату свету склалі б $100 млн)[1]. 11 сакавіка 2015 года было абвешчана, што чэмпіянат будзе праведзены ў Будапешце, які высоўваў сваю кандыдатуру на чэмпіянат свету 2021 года.

Спартыўныя аб’екты правіць

Адным з асноўных аб’ектаў з’яўляўся 50-мятровы плавальны басейн алімпійскага фармату — Нацыянальны плавальны басейн імя Альфрэда Хаяша (венг.: Hajós Alfréd Nemzeti Sportuszoda), размешчаны ў цэнтры Будапешта. Тут ужо праводзіліся такія спаборніцтвы, як чэмпіянаты Еўропы па плаванні 2006 і 2010 года. Але комплекс, які функцыянуе з 1950-х гадоў, ужо састарэў. Яго максімальная ўмяшчальнасць складае 7000 чалавек. Таму было прынята рашэнне аб узвядзенні новага міжнароднага плавальнага цэнтра — «Dagály Swimming Complex», які будзе адказваць усім патрабаванням для маштабных спартыўных падзей.

Dagály Swimming Complex быў пабудаваны на беразе Дуная за паўтара года і адкрыты 19 красавіка 2017 года. Гэта самы вялікі водна-спартыўны цэнтр Венгрыі і адзін з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе. Комплекс уключае тры 50-мятровыя басейны, два з якіх былі задзейнічаны для спаборніцтваў і адзін — для размінак. Дзень адкрыцця быў прымеркаваны да старту чэмпіянату Венгрыі па плаванні і воднаму пола. Падчас чэмпіянату свету тут таксама праводзіліся спаборніцтвы па сінхронным плаванні і скачках у ваду.

Таксама планавалася выкарыстоўваць комплекс «Margaret Island», у якім 4 басейны (два 50-мятровыя і два 33-мятровыя).

Возера Балатан прымала майстроў плавання на адкрытай вадзе. Майстры хай-дайвінга спаборнічалі на часовых збудаваннях насупраць будынка венгерскага парламента.

Каляндар спаборніцтва правіць

1 Колькасць фіналаў
Кваліфікацыйны раўнд
Ліпень 2017 14 Пт 15 Сб 16 Нд 17 Пн 18 Аў 19 Ср 20 Чц 21 Пт 22 Сб 23 Нд 24 Пн 25 Аў 26 Ср 27 Чц 28 Пт 29 Сб 30 Нд Камплекты
медалёў
  Скачкі ў ваду 3 2 2 1 1 1 1 2 13
  Хай-дайвінг 1 1 2
  Плаванне на адкрытай вадзе 1 1 1 1 1 2 7
  Плаванне 4 4 5 5 5 5 6 8 42
  Сінхроннае плаванне 1 1 1 1 1 1 1 2 9
  Воднае пола 1 1 2
Камплекты медалёў 5 4 3 3 3 3 4 4 4 4 5 5 5 6 8 9 75
Усяго медалёў 5 9 12 15 18 21 25 29 33 37 42 47 52 58 66 75

Медальны залік правіць

  Краіна — гаспадыня спаборніцтваў

 Месца   Краіна  Золата Серабро Бронза Усяго
1   ЗША 21 12 13 46
2   Кітай 12 12 6 30
3   Расія 11 6 8 25
4   Францыя 6 1 2 9
5   Вялікабрытанія 5 3 3 11
6   Італія 4 3 9 16
7   Аўстралія 3 5 4 12
8   Швецыя 3 1 0 4
9   Венгрыя 2 5 2 9
10   Бразілія 2 4 2 8
11   Іспанія 1 5 0 6
12   Нідэрланды 1 4 1 6
13   Канада 1 1 5 7
14   Малайзія 1 0 1 2
  ПАР 1 0 1 2
16   Харватыя 1 0 0 1
17   Японія 0 4 5 9
18   Украіна 0 2 7 9
19   Германія 0 2 1 3
20   Мексіка 0 2 0 2
21   Паўночная Карэя 0 1 1 2
22   Польшча 0 1 0 1
  Чэхія 0 1 0 1
  Эквадор 0 1 0 1
25   Беларусь 0 0 2 2
26   Данія 0 0 1 1
  Егіпет 0 0 1 1
  Сербія 0 0 1 1
  Сінгапур 0 0 1 1
Усяго 75 76 77 228

Зноскі

Спасылкі правіць