Юзаф Ксаверы Э́льснер (польск.: Józef Ksawery Elsner, 1 чэрвеня 1769, г. Гродкаў, Польшча — 18 красавіка 1854) — польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Паслядоўнік традыцый венскай класічнай школы, прадстаўнік ранняга польскага рамантызму.

Юзаф Ксаверы Э́льснер
польск.: Józef Ksawery Elsner
польск.: Józef Elsner
Партрэт Эльснера (каля 1853)
Партрэт Эльснера (каля 1853)
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1769
Месца нараджэння Гродкаў, Польшча
Дата смерці 18 красавіка 1854
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор, педагог
Інструменты скрыпка
Жанры опера, літургічная музыка[d], сімфонія і класічная музыка
Выхаванцы Віктар Кажынскі[1], Фрыдэрык Шапен і August Freyer[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава (1823)
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Быў пеўчым у касцёле ў Вроцлаве, дзе атрымаў музычную адукацыю.

З 1792 года — дырыжор аркестра Нямецкага опернага тэатра ў Львове, з 1799 года — дырэктар «Tэатра Нарадовага» ў Варшаве.

У 1823 годзе кампазітар быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.

У 18241831 гадах — прафесар Варшаўскага ўніверсітэта, адначасова з 1826 года — кіраўнік Галоўнай музычнай школы.

Заснавальнік Кансерваторыі музыкі і дэкламацыі ў 1821 годзе ў Варшаве.

Упершыню ў гісторыі польскай оперы ў тэмах сваіх твораў выкарыстаў нацыянальны музычны фальклор: оперы «Ведзьмы з Лысай гары, ці Лешак Белы» (паст. 1809), «Кароль Лакетэк, ці Віслічанкі» (паст. 1818).

Сярод іншых твораў: культавая музыка, 3 араторыі, 55 кантат, 3 месы для салістаў, хору і аркестра, 5 сімфоній, камерна-інструментальныя ансамблі, творы для фартэпіяна, хары (каля 100 xаралаў), музыка для драматычнага тэатра і інш.

Аўтар тэарэтычных прац. Рэдактар і выдавец зборнікаў польскіх народных песень, інструментальных твораў.

Сярод знакамітых вучняў — Ф.Шапэн і Ігнацы Фелікс Дабжынскі.

Зноскі

Літаратура правіць