Адміністрацыйны будынак па вуліцы Горкага, 1 (Горкі)
Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Горкага, 1. Помнік эклектычнай архітэктуры.
Славутасць | |
Адміністрацыйны будынак па вуліцы Горкага, 1 | |
---|---|
54°17′24″ пн. ш. 30°58′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000434 |
Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Цэнтр пазашкольнага выхавання.
Архітэктура правіць
Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцах трохвугольныя франтоны. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокім рызалітам у цэнтры. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі з ліштвамі ў замковым каменем. Вуглы ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз. Уваходная частка вылучана невысокім мураваным ганкам і арачным казырком на чыгунных ажурных кранштэйнах. Сістэма планіроўкі калідорня з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.
Літаратура правіць
- 866. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Адміністрацыйны будынак па вуліцы Горкага, 1 (Горкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Адміністрацыйны будынак па вуліцы Горкага, 1 (Горкі) на сайце «Архіварта»